Анастасія Шпакоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анастасія Валер’еўна Шпакоўская (нарадзілася 28 верасьня 1979, Менск) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно. Салістка рок-гурту «Naka»[2].
Remove ads
Біяграфія
У 1996—1998 навучалася на студыі пры НАДТ імя Горкага (мастацкі кіраўнік — Барыс Луцэнка). У 1998—2002 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Спэцыялізацыя — актор драматычнага тэатру і кіно (кіраўнік курсу — Валер Раеўскі).
Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага[3].
Як сьпявачку яе характаразуюць наступным чынам: «з пранізлівым жаночым вакалам і мужчынскім драйвам»[4].
У 2007 годзе нарадзіла сына, на нейкі час выступы былі спыненыя[5].
Remove ads
Канфлікт з крытыкамі
Падчас фэстывалю «Амбасовішча»-2008 Анастасія Шпакоўская ўдарыла журналістку Тацьцяну Заміроўскую за тое, што тая «дрэнна пісала пра гурт „Naka“»; інцыдэнт атрымаў агалоску толькі ў 2014–2015 гадах[6][7].
Творчасьць
Спэктаклі
- 1999: «На волшебном чердаке» — як Сараканожка
- 1999: «Пир во время чумы», А. Пушкін — як Марыяна
- 2000: «Амфитрион» — як Леда
- 2000: «Раскіданае гняздо» — як Русалка
- 2000: «Мы і яно» — як жонка
- 2001: «Карлик Нос» — як зорка
- 2001: «Чайка», А. Чэхаў — як Аркадзіна
- 2001: Мюзыкл «История любви Полосатого Кота и сеньориты Ласточки» — як сава
- 2002: «Князь Вітаў» — як Беражніца
- 2002: «Анджело и другие», А. Пушкин — як Марыяна
- 2002: «Перед заходом солнца» — як Ацілія
- 2003: «Чудаки» — як Алена Мікалаеўна
- 2003: «Извещение Марии» — Віалена
- 2004: «Случайный вальс» — як жанчына
- 2004: «Земляничная поляна» — як Катрын
- 2004: «Папа, папа, бедный папа» — як Разалі
- 2005: «Опера нищих» — як Джені Маліна
- 2005: «Ниночка» — як Ніначка
- 2009: «Идеальный Муж» — як Гэртруда
- 2009: «Бег» — як Серафіма
- 2009: «Я твоя невеста» — як Агнія Ўласьеўна
Фільмаграфія
- 1999: «Беларусь на скрыжаваньнях стагодзьдзяў» — як Рагнеда
- 2000: «Любоўныя гісторыі» (студэнцкі фільм) — як настаўніца
- 2009: «Грашовае дрэва» — як Джына і сьпявачка
- 2010: «Дастыш фантастыш»
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads