Анатоль Анатолевіч Глаз
беларускі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Анатолевіч[1][2] Глаз (нар. 31 ліпеня 1982 г.) — дыплямат МЗС Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Сын Анатоля Ціханавіча Глаза, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена рэспубліканскага савету ГА «Белая Русь», у савецкія часы — старшыні Бабруйскага райвыканкама і першага сакратара Бялыніцкага райкама Кампартыі БССР[3].
Працаваў на дыпляматычнай службе як мінімум з 2005 г. у аддзеле Усходняй Эўропы галоўнага ўпраўленьня Эўропы МЗС Беларусі[4].
З 2007 па 2009 год служыў другім і першым сакратаром амбасады Беларусі ў Італіі[4].
З 2009 па 2014 год працаваў у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку на пасадзе намесьніка начальніка ўпраўленьня зьнешняй палітыкі[4].
З 2014 па 2018 год служыў старшым дарадцам амбасады Беларусі ў Італіі, дзе займаўся пытаньнямі двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня са СМІ, разьвіцьця дагаворна-прававой базы і іншых сфэраў[4].
У 2018 г. вярнуўся на працу з МЗС, займаў пасаду старшага дарадцы міжнароднай бясьпекі і кантролю над узбраеньнямі галоўнага ўпраўленьня шматбаковай дыпляматыі, а 11 чэрвеня 2018 г. прызначаны начальнікам упраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі[4].
Remove ads
Прафесійная дзейнасьць
На пасадзе прэс-сакратара МЗС агучваў афіцыйную пазыцыю Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку падчас разгону сілавікамі пратэстаў у 2020—2021 гг.
Крытыкаваў абмеркаваньне міжнароднай супольнасьцю пытаньняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі[5], у тым ліку з удзелам праціўнікаў А. Лукашэнкі[6][7].
Асуджаў міжнародныя санкцыі супраць Лукашэнкі[8][9][10], працяг мандату спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі[11].
Абвяшчаў пра ўвядзеньне санкцый супраць замежных службовых асобаў і зьніжэньне ўзроўню кантактаў з замежнымі дыпляматамі ў адказ на дзеяньні міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні да Беларусі пасьля падзеяў 2020 году[12].
У 2018 г. агучваў заведама завышаныя дадзеныя аб колькасьці ўцекачоў з Украіны ў Беларусі пасьля ўкраінскай вайны[13].
Пасля жорсткага падаўленьня пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, італьянскі бок не хацеў прымаць даверчую грамату Анатоля Глаза як новага амбасадара Беларусі ў Італіі[14].
2 сьнежня 2021 году Анатоль Глаз быў даданы ў чорны сьпіс Эўразьвязу[15]. 20 сьнежня Глаза ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[16]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[17][18].
14 студзеня 2025 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Турэччыне[19]. 27 сакавіка 2025 году прызначаны амбасадарам у Іраку па сумяшчальніцтве[20].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads