Бабруйскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бабру́йскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Створаны 4 жніўня 1927 году. У 2013 годзе ліквідаваны Восаўскі і Гарохаўскі сельсаветы[5].
Геаграфія
Асноўныя рэкі — Бярэзіна, Ала, Бабруйка, Беліца, Брожа, Аўчанка, Вір.
Адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел
У склад раёну ўваходзяць 11 сельсаветаў:
- Бортнікаўскі (цэнтар — Вялікія Бортнікі)
- Броскі (цэнтар — Брожа)
- Варатынскі (цэнтар — Варатынь)
- Вішнёўскі (цэнтар — Кабылічы)
- Глушанскі (цэнтар — Глуша)
- Гарбацэвіцкі (цэнтар — Гарбацэвічы)
- Кавалёўскі (цэнтар — Кавалі)
- Слабодкаўскі (цэнтар — Слабодка)
- Сычкаўскі (цэнтар — Сычкава)
- Хімоўскі (цэнтар — Хімы)
- Цялускі (цэнтар — Цялуша)
Насельніцтва
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 20 660 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 17 362 чалавекі[7]; 2017 год — 17 074 чалавекі[8]; 2018 год — 16 683 чалавекі[2]
На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 213 вясковых населеных пунктаў.
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгункі Менск — Бабруйск — Гомель, Бабруйск — Рудабелка, аўтадарогі Менск — Бабруйск — Гомель, Слуцак — Бабруйск — Рагачоў, Магілёў — Бабруйск — Мазыр. Па Бярэзіне зьдзяйсьняецца суднаходзтва.
Ураджэнцы
- Алесь Адамовіч — пісьменьнік
- Фёдар Архіпенка — Герой Савецкага Саюзу
- Мікола Аўрамчык — паэт
- Іван Балыка — беларускі генэрал
- Платон Галавач — пісьменьнік
- Іван Гайшун — вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі
- Алесь Дзятлаў — пісьменьнік
- Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі драматург
- Уладзімер Лемяшонак — беларускі гісторык
- Рыгор Булацкі — беларускі пэдагог, гісторык, журналіст. Доктар гістарычных навук (1971), прафэсар (1972). Ляўрэат прэміі Саюзу журналістаў СССР (1980) і Саюзу журналістаў РБ (1995). Першы дэкан факультэту журналістыкі (1967—1981).
- Іван Трухан — беларускі навуковец у галіне эканомікі і эканамічнай геаграфіі
- Уладзімер Парахневіч — удзельнік ВАВ, партызан, пэдагог
- Сьцяпан Шутаў — палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Феафан Шырокі — савецкі генэрал авіяцыі
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads