Анатоль Брусевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Аляксандравіч Брусевіч (нар. 28 верасьня 1977, Горадня) — беларускі паэт, перакладнік, даследнік гісторыі польскай літаратуры, польска-беларускіх літаратурных сувязяў.
Скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1999), у 2000 — магістратуру, у 2003 — асьпірантуру пры катэдры польскай філялёгіі ГрДУ. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасьці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага пэрыяду (1815—1823 гг.)». З 2003 працуе ў ГрДУ, з 2007 г. — на пасадзе дацэнта катэдры польскай філялёгіі, з 2023 г. — дацэнт катэдры беларускай філялёгіі.
На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасеньне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Pleіn-aіr)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Лейба Найдуса, Рымантаса Ванагаса, Іраклія Какабадзэ.
Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданьнях. Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гародня, 1992), «Падаю ў неба» (Гародня, 2006), «Апошні дзень» (Менск, 2013), «Крылы» (Гародня, 2021), навучальнага дапаможніка «Фактары беларускай культуры ў творчасьці Адама Міцкевіча» (Горадня, 2008), манаграфіі « Беларуская і польская паэзія другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.: станаўленьне і дыялёг мастацкіх парадыгм» (Горадня, 2024). Вершы перакладаліся на польскую, расейскую, літоўскую, ангельскую, грузінскую мовы.
Remove ads
Прызнаньне
- Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2017)[1].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads