Анатоль Кірпічнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Мікалаевіч Кірпічнікаў (25 чэрвеня 1929, Ленінград, РСФСР, СССР) — расейскі археоляг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафэсар (1991). Заслужаны дзяяч культуры Расейскай Федэрацыі (1990).
У 1953 скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт. Працаваў навуковым супрацоўнікам Вайскова-гістарычнага музэю артылерыі, ракетных войскаў і войскаў сувязі ў Ленінградзе, у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, дзе з 1986 загадвае аддзелам славяна-фінскай археалёгіі.
Дасьледуе ўзбраеньне, ваенную справу і фартыфікадыю Русі 9 — 15 ст., а таксама пытаньні археалёгіі, гісторыі і культуры Старажытнай Русі. У вывучэньні ўзбраеньня, асаднай тэхнікі і вайсковага майстэрства шырока выкарыстоўвае археалягічныя матэрыялы з усёй тэрыторыі Беларусі. У 1950—1960-я ў складзе архітэктурна-археалягічнай экспэдыцыі М. К. Каргера браў удзел у раскопках помнікаў архітэктуры 12 ст. у Полацку і Наваградку.
Remove ads
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Анатоль Кірпічнікаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads