Анатоль Лапо
вайсковы і дзяржаўны дзяяч Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Пятровіч Лапо (нар. 24 траўня 1963, в. Кулакоўка, Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласьці) — савецкі і беларускі вайсковец, памежнік.
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2016—2023). Кавалер ордэна «За службу Радзіме» II ступені (7 сакавіка 2023 г.)[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава (Галіцына, Расея), у 2001 годзе — Акадэмію ФСБ Расійскай Фэдэрацыі.
У 1981—1992 гадах праходзіў службу Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесьніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесьніка каманданта — начальніка штаба пагранкамандатуры ў Батумскім пагранатрадзе.
У 1992—2008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе (Беларусь), пачынаў начальнікам пагранкамандатуры «Астравец», з 2004 году займаў пасаду камандзіра пагранічнага атрада.[2].
У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесьніка начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі, з 2014 году — намесьнік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту. У 2010 годзе атрымаў воінскае званьне генэрал-маёра.
29 сьнежня 2016 году прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].
У кастрычніку 2020 году атрымаў воінскае званьне генэрал-леўтэнант[4].
30 траўня 2023 году быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі[5].
Remove ads
Санкцыі і публічныя заявы
2 сьнежня 2021 году Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Анатоля Лапо ў амэрыканскі санкцыйны сьпіс[6]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[7] і ў чорны сьпіс Эўразьвязу[8]. 20 сьнежня Лапо ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[9]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[10][11]. У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія ды Украіна[12].
У 2023 годзе публічна зьняважыў беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» і назваў яго вывешваньне ўкраінскімі памежнікамі насупраць беларускага прапускнога пункту «абразай»[13].
Remove ads
Сям’я
Выхоўвае двух дачок[14].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads