Леанід Мальцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанід Мальцаў
Remove ads

Леані́д Сямё́навіч Ма́льцаў (нар. 29 жніўня 1949, в. Вяценеўка, Слонімскі раён) — беларускі вайсковец, генэрал-палкоўнік, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь (2013—2016). Кандыдат сацыялягічных навук, доктар палітычных навук (2004)[1].

Хуткія факты Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1967 скончыў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню. Пасьля ў 1971 скончыў з адзнакай і залатым мэдалём Кіеўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню.

Служыў у Групе савецкіх войскаў у НДР. У 1979 з адзнакай скончыў Вайсковую акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Пасланы служыць на Далёкі Ўсход на пасаду намесьніка камандзіра мотастралковага палка, камандзіра мотастралковага палка, начальніка штаба — намесьніка камандзіра мотастралковай дывізіі, камандзіра мотастралковай дывізіі.

У 1992 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў і прызначаны на пасаду першага намесьніка камандуючага агульнавайсковай арміяй Беларускай вайсковай акругі. Далей праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра 28 армейскага корпусу, начальніка Галоўнага штаба, першага намесьніка міністра абароны.

Упершыню міністрам абароны РБ прызначаны 10 кастрычніка 1995, а 1 лістапада 1996 — вызвалены з пасады за «праступак, які дыскрэдытуе вайсковае званьне афіцэра (зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане)». «П’янага» Мальцава паказвалі па беларускім тэлебачаньні.

У 1997—2000 першы намесьнік начальніка штабу па каардынацыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаваў — удзельніц СНД (Масква). Пасьля вяртаецца ў Беларусь — са сьнежня 2000 году — намесьнік Дзяржаўнага сакратара Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

Загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2001 году прызначаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 4 сьнежня 2009 году й адначасова прызначаны на пасаду сакратара Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь[2].

У 2008 годзе Мальцаў заявіў, што ў беларускім войску «няма праблемы беларускай мовы»[3].

Загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2013 вызвалены ад пасады ў сувязі з прызначэньнем старшынём Дзяржаўнага пагранічнага камітэту[4]. Ад 2019 году дырэктар Інстытуту дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[5].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads