Анатоль Сідарэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч (нарадзіўся 1 сакавіка 1948 году, вёска Задуб’е Ганцавіцкага раёну) — беларускі гісторык, палітоляг.

Remove ads

Біяграфія

У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1981 працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва», у 1987—1992 у часопісе «Крыніца» («Родник»), у 1992—1998 — у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у 1998—2002 — у часопісе «Крыніца», адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Менскім радыётэхнічным каледжы, Міжнародным дзяржаўным экалягічным унівэрсытэце імя А. Дз. Сахарава.

Дасьледуе гісторыю беларускага руху ў 1900—1939 гг., беларускай сацыял-дэмакратыі, жыцьцё і дзейнасьць А. Луцкевіча. Адзін з ініцыятараў адраджэньня сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакумэнтаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай грамады). Аўтар навуковых працаў і шматлікіх артыкулаў.[1]

Дасьледуе гісторыю беларускага руху, беларускай сацыял-дэмакратыі, жыцьцё і дзейнасьць А. Луцкевіча. Падрыхтаваў да друку кнігі яго твораў «Да гісторыі беларускага руху» (2003; 2-е папраўленае і дапоўненае выданьне — 2010), «Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва» (2006), «Барацьба за вызваленьне» (2009).

Таксама падрыхтаваў да друку зборнік «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сьведчаньні» (2007). Адзін з ініцыятараў адраджэньня сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі, заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакумэнтаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Уклаў і адрэдагаваў зборнік «Дэкларацыі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу» (2006), напісаў да яго прадмову.

Выступае ў друку як публіцыст і літаратурны крытык. Аўтар навуковых працаў. Апублікаваў шэраг дакумэнтаў беларускага руху, лісты і творы Аляксандра Бурбіса, Уладзімера Жылкі і Натальлі Арсеньневай, успаміны Ф. Стацкевіча.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads