Ана Іванавіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ана Іванавіч
Remove ads

А́на Іва́навіч (па-сэрбску: Ана Ивановић; нарадзілася 6 лістапада 1987 году ў Бялградзе, тады Югаславія) — сэрбская тэнісістка. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі ў адзіночным разрадзе (2008). Пасьля гэтага была першай ракеткай сьвету.

Хуткія факты Краіна, Пражывае ў ...

Ана Іванавіч нарадзілася ў сям’і Міраслава і Драганы. Бацька бізнэсмэн, маці — юрыстка. Яны абодва любілі спорт, але тэнісам не займаліся. Дачка пачала займацца тэнісам ва ўзросьце 5 гадоў, пабачыўшы гульню ў тэніс па тэлебачаньні. Папрасіла бацькоў набыць тэнісную ракетку і аддаць у спартовую школу. Нягледзячы на недахоп часу, а часам нават небясьпеку (падчас бамбаваньняў НАТО падчас Косаўскай вайны), Ана старанна трэніравалася. Гэтая рыса захавалася ў ёй на працягу ўсяго жыцьця. Ейную працавітасьць хутка заўважылі агенты па пошуку талентаў і спонсары, у тым ліку Adidas, зь якім Ана Іванавіч працягвала супрацоўнічаць і пазьней. Ана Іванавіч атрымала статус прафэсійнай тэнісісткі ў жніўні 2003 году. Найбольшага посьпеху яна дабілася на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, у якім яна дайшла да чвэрцьфіналу ў 2005 годзе — першым жа годзе свайго ўдзелу. У 2007 годзе яна ўжо гуляла ў фінале Адкрытага чэмпіянату Францыі, а ў 2008 годзе перамагла ў ім. Гэтая перамога спрыяла павелічэньню міжнароднага прызнаньня Аны Іванавіч.

Акрамя спорту Ана Іванавіч зьяўляецца вядомай грамадзкай асобай. Яна зьяўляецца іконай сучаснага спорту. Яна мае моцны ўплыў у сацыяльных сетках. Агульная колькасьць падпісчыкаў на яе акаўнты ў Twitter, Facebook і Instagram большая за 4 мільёны. Яна таксама займаецца дабрачыннасьцю і гуманітарнай дапамогай. Яна зьяўляецца Нацыянальным амбасадарам Дзіцячага фонду ААН да Сэрбіі.

Remove ads

Фіналы турніраў

Індывідуальныя гульні

Дата Турнір Кат.($)Нав. Майстры Вынік
1.30 верасьня 2007 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Tier IIневядомаЦьвёрдае (крыты корт) Сьцяг Славаччыны Даніела Гантухава 3:6, 6:4, 6:4
2.7 чэрвеня 2008 Сьцяг Францыі Адкрыты чэмпіянат Францыі Вялікі шлемневядомаПясок Сьцяг Расеі Дынара Сафіна 6:4, 6:3
3.26 кастрычніка 2008 Сьцяг Аўстрыі Лінц WTA Tier IIневядомаЦьвёрдае (крыты корт) Сьцяг Расеі Вера Званарова 6:2, 6:1
4.21 верасьня 2014 Сьцяг Японіі Токіё WTA PremierневядомаЦьвёрдае Сьцяг Даніі Каралін Вазьняцкі 6:2, 7:6²
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads