Рыскі тэхнічны ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыскі тэхнічны ўнівэрсытэт (па-латыску: Rīgas Tehniskā universitāte) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Рыга, Латвія.
Remove ads
Дзейнасьць
Родапачынальнікам Рыскага тэхнічнага ўнівэрсытэту можна лічыць заснаваны ў 1862 годзе ўказам расейскага імпэратара Аляксандра ІІ Рыскі палітэхнікум. Гэта была першая вышэйшая навучальная ўстанова на землях сучаснай Латвіі.
У 1896 годзе ўказам Мікалая ІІ Рыскі палітэхнікум быў перайменаваны ў Рыскі політэхнічны інстытут. У 1918 годзе ўсе факультэты інстытута былі ўключаныя ў толькі што створаны Латвійскі ўнівэрсытэт. Сваю дзейнасьць інстытут аднавіў у 1958 годзе. У 1990 годзе Рыскі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Рыскі тэхнічны ўнівэрсытэт.
Remove ads
Факультэты
У склад унівэрсытэту ўваходзяць наступныя факультэты:
- Архітэктурны факультэт
- Будаўнічы факультэт
- Факультэт інжынэрнай эканомікі і кіраваньня
- Факультэт камп’ютэрных навук і інфармацыйных тэхналёгіяў
- Факультэт матэрыялазнаўства і прыкладной хіміі
- Факультэт машынабудаваньня, транспарту і аэранаўтыкі
- Факультэт электронных і гуманітарных тэхналёгіяў навучаньня
- Факультэт электронікі і тэлекамунікацый
- Факультэт энэргетыкі і электратэхнікі
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads