Андрэа Полі
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэа Полі (па-італьянску: Andrea Poli; нар. 29 верасьня 1989 году, Віторыё-Вэнэта, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Про Сэста 1913». Мае на сваім рахунку пяць матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Андрэа пачаў сваю кар’еру ў клюбе Сэрыі Б «Трэвіза». 31 студзеня 2007 году ён перайшоў у склад клюбу Сэрыі А генуэскай «Сампдорыі», але адразу ж быў аддадзены ў арэнду назад у «Трэвіза», каб дагуляць распачаны сэзон. Наступны сэзон таксама правёў у арэндзе, але ў іншым клюбе ніжэйшага дывізіёну. Толькі ў 2009 годзе Полі стаў сталым гульцом «Сампдорыі», даволі хутка атрымаўшы месца ў стартавым складзе.
Сэзон 2011—2012 гадоў правёў у складзе клюбу «Інтэрнацыянале», знаходзячыся ў мілянскім клюбе ў арэндзе. 8 ліпеня 2013 году футбаліст стаў гульцом клюбу «Мілян»[3].
Міжнародная
Андрэа дэбютаваў у складзе зборнай Італіі 15 жніўня 2012 году ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны, выйшаўшы на пляцоўку на другую палову гульні. 31 траўня 2013 году Полі забіў свой першы гол у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Сан-Марына.
Remove ads
Дасягненьні
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads