Андрэа Ранок’я
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэа Ранок’я (па-італьянску: Andrea Ranocchia; нар. 16 лютага 1988 году, Асызі, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
«Арэцца»
Андрэа пачаў кар’еру ў моладзевым складзе «Пэруджы», адкуль перайшоў у «Арэцца». У сэзоне 2006—2007 гадоў ён дэбютаваў у складзе «Арэцца», правёўшы ў агульнай складанасьці 24 матчы й забіўшы 1 гол. Аднак выступ Ранок’і ня выратаваў клюб ад вылету ў Сэрыю С1.
«Джэноа»
Правёўшы яшчэ адзін сэзон у «Арэцца», Андрэа быў набыты клюбам «Джэноа», які выкупіў палову кантракту футбаліста, і амаль адразу на правах арэнды перайшоў у «Бары»[3]. Улетку 2009 году «Джэноа» цалкам выкупіла кантракт гульца[4]. 23 жніўня 2009 году Ранок’я дэбютаваў у Сэрыі А ў матчы супраць «Інтэру», які скончышся ўнічыю зь лікам 1:1. 18 кастрычніка ён забіў свой першы гол у найвышэйшым італьянскім дывізіёне, паразіўшы браму «К’ева», ягоная каманда перамагла зь лікам 2:1.
«Інтэрнацыянале»
21 ліпеня 2010 году «Інтэр» выкупіў палову трансфэру гульца за 6 млн эўра[5]. У сьнежні «нэрадзуры» зноў паспрабавалі купіць футбаліста[6]. 27 сьнежня 2010 году Андрэа далучыўся да мілянскага клюбу, а 29 сьнежня правёў сваю першую трэніроўку ў складзе новай каманды[7]. 3 студзеня 2011 году Ранок’я падпісаў кантракт зь «Інтэрам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году, сума трансфэру склала 12 млн эўра[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
17 лістапада 2010 году Андрэа дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Румыніі, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.
Дасягненьні
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011, 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads