Андрэеўка (Добрускі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́еўка[1] — пасёлак у Добрускім раёне Гомельскай вобласьці. Андрэеўка ўваходзіць у склад Усохабудзкага сельсавету. Насельніцтва 110 чал. (2004).
Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы ўсход ад Добрушу і за 5 км ад чыгуначнай станцыі Мікалаеўка, за 70 км ад Гомелю.
Remove ads
Гісторыя
Пасёлак заснаваны напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 року ў пасёлку дзейнічала паштовае аддзяленьне. З 8 сьнежня 1926 року па 30 сьнежня 1927 року цэнтар Андрэеўскага сельсавету Краснабудзкага, з 4 жніўня 1927 року Церахоўскага раёнаў Гомельскай акругі. У 1930 року савецкая ўлада арганізавала калгас «Беларусь», працавалі вятрак і конная крупадзёрня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты забілі 15 мірных жыхароў. У баі за вёску ў верасьні 1943 року загінулі 2 жаўнеры, якія пахавалі ў брацкай магіле за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі.
У 1959 року вёска знаходзілася ў складзе калгасу імя А. Суворава з цэнтрам у вёсцы Ўсоская Буда.
Remove ads
Насельніцтва
Забудова
У мястэчку 63 жылыя хаты (2004). Пляноўка складаецца з 2 злучаных паміж сабой вуліцаў, з шыротнай арыентацыяй. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads