Андрэй Баранок
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Баранок (нарадзіўся 20 ліпеня 1979 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Гарадоцкія львы».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Большую частку кар’еры правёў у «Віцебску». У 2008—2009 гадах гуляў за «Гомель». Застаўся ў «Віцебску» і пасьля вылету клюбу з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2011 году. У студзені 2013 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[3]. У «Нафтане» звычайна выходзіў на замену ў канцы мачтаў, толькі ў жніўні зьяўляўся ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы.
Пасьля заканчэньня сэзону ў студзені 2014 году вярнуўся ў «Віцебск»[4], дзе стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2014 году забіў два мячы ў стыкавых матчах супраць магілёўскага «Дняпра», што дазволіла віцебчукам пасьля трохгадовага перапынку вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.
У студзені 2015 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[5]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным апорным абаронцам віцебскага клюбу. У першай палове 2016 году звычайна гуляў у асноўным складзе, пазьней стаў часьцей выходзіць на замену. У сэзоне 2017 году заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У канцы сэзону абвесьціў аб завяршэньні кар’еры, апошні матч правёў 26 лістапада 2017 году супраць менскага «Дынама» (1:4)[6]. Аднак, пасьля ўзбуйненьня Другой лігі ўзнавіў кар’еру ў складзе клюбу «Гарадоцкія львы».
Трэнэрская
У жніўні 2018 году ачоліў дублюючы склад «Віцебску».
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads