Андрэй Давойнавіч

(XV ст.) староста дарагічынскі і гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Давойнавіч (? — па 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дарагічынскі (1438) і гарадзенскі (1440 або 1442 — 1448).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Імя

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andruschko Dowoynowicz (27 лютага 1434 году)[1]; Ондрюшка Довоинович.

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Давойны Вісігердавіча. Меў братоў Івана (Івашку) і Алехну.

Упершыню ўпамінаецца ва ўмове з Польшчай (1434 год). У 1438 годзе быў старостам дарагічынскім, у 1440 або 1442 — 1448 гадох — старостам гарадзенскім. У 1440 годзе езьдзіў з пасольствам у Польшчу, у 1442 годзе — да вялікага магістра (паўторна ў 1446 і 1448 гадох), у 1446 годзе быў сярод паслоў на Пётркаўскім сойме, у 1452 годзе — зноў у Польшчу.

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе меў сына Яна і, відаць, Якуба[2].

Remove ads

Мова і культура

Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[3][4]:

ПЕЧАТЬ ПАНА ОНЪДРЮШЬКА ДОВОНО

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads