Алехна Давойнавіч

(XV ст.) кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алехна Давойнавіч (? — па 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дарагічынскі (1432), лідзкі (1434—1435), берасьцейскі (1452) і наваградзкі (1459), кашталян троцкі (1459).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...
Remove ads

Імя

Імя Алехна ёсьць вытворным ад імя Аляксандар[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olechno Dowoynowicz (15 кастрычніка 1432 году)[2]; Olechnonis Dowoynovicz sigilla (20 студзеня 1433 году)[3]; Olechno Dowoynowicz Lidensis, capitanei (7 лютага 1435 году)[4]; панъ Олехно Довойновичь (8 студзеня 1452 году, 29 лістапада 1459 году)[5]; Oliechno Dowoynowicz (6 красавіка 1459 году)[6]; Oliechno Dowoynowycz (19 ліпеня 1470 году)[7].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Давойны Вісігердавіча. Меў братоў Івана (Івашку) і Андрэя (Андрушку).

Упершыню ўпамінаецца ў дакумэнтаў вялікага князя Вітаўта 1420 году, пазьней у Гарадзенскай умове (1432 год). У 1432 годзе быў старостам дарагічынскім, у 1434—1435 гадох — лідзкім, у 1452 годзе — берасьцейскім, у 1459 годзе — наваградзкім. Таго ж году стаў кашталянам троцкім.

Ажаніўся з Барбарай (Васькай), сястрой Івана Ільлініча. Відаць, не пакінуў нашчадкаў, бо па яго сьмерці жонка запісала свае ўладаньні Івану Ільлінічу і Яну Кучуковічу.

У 1464 годзе ўпамінаецца як нябожчык. Пра яго памяць мусіў быў клапаціцца алтарнік, якога прызначаў Іван Ільлініч[8].

Remove ads

Мова і культура

У сваёй лацінамоўнай грамаце 1459 году запісаў жонцы Барбары або Васьцы (Barbare alias Vascze) вёску Тарасавічы (Tharaschowycze) на вечнасьць «па-народнаму для вяна» (alias dlya vyana). Яго жонка (Barbara alias Vaszka) у сваёй грамаце 1470 году, складзенай у Вільні, упамінула «народны» тэрмін «паўустава» (alias polustawa), а таксама геаграфічныя назвы «ў народнай мове» — Тарасаў (Tharasow vulgaritor nominatam) і Кабылічы (Kobilycze vulgariter nuncupatis)[9]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы і выразы[10].

Да акту Троцкай уніі (1433 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным гатычным надпісам[11]:

• s • olechno dowonowicz

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads