Давойна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Давойна (Давойн, Давэйна, Давэйн, Давэна) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Давін, пазьней Дэвайн (Dawin, Dewen[1], Dewein[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Войнар, Войнат, Гервойна; германскія імёны Wunar, Voinot, Geruuni) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[5] або ад асновы -він- (-вайн-)[6]. Такім парадкам, імя Давойна азначае «годны да шчасьця»[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dowoyn Wysigirdonis (18 студзеня 1401 году)[8]; Ywasconis Dowoynowicz[9], Iwaschconis Dowoynowicz[10] (1 верасьня 1431 году); Olechno Dowoynowicz (15 кастрычніка 1432 году)[11]; Andruschko Dowoynowicz (27 лютага 1434 году)[12]; Olechnone Dowoynowycz (15 верасьня 1434 году)[13]; Olechno Dowoynowicz Lidensis, capitanei (7 лютага 1435 году)[14]; Ивашку Довоиновичу[15], Ондрюшко Довоинович(ъ)[16], Олехно Довоиновичъ[17] (9 лістапада 1449 году); Олехно Довойновичь (8 студзеня 1452 году, 29 лістапада 1459 году)[18]; Andrea Dowoynowicz (23 красавіка 1452 году)[19]; Oliechno Dowoynowicz (6 красавіка 1459 году)[20]; Iwaszko Dowoynowicz[21], Olechno Dowoynowicz[22] (25 траўня 1460 году); Oliechno Dowoynowycz (19 ліпеня 1470 году)[23]; Jacobus Dewoiniowicz Blotna, domicellus castri Droichensis (12 ліпеня 1489 году)[24]; homines… Dowoyno (3 чэрвеня 1494 году)[25]; Jacobus Dovoynovicz (24 ліпеня 1499 году)[26]; Iacobus Dowoynowycz… Georgius Dowoynowycz (9 верасьня 1501 году)[27]; Petro Dovoynovycz (3 кастрычніка 1501 году)[28]; Jacobo Dowoynowycz… Georgio Dowoynowycz (23 кастрычніка 1501 году)[29]; Georgius Dovoynowycz… Andreas Dovoynowycz (30 кастрычніка 1501 году)[30]; до пана Зуба Довоиновича (25 ліпеня 1509—1512 гадоў)[31]; земль пустовскихъ там же у Высокодворском повете… Довоиновщину Ниневичов (21 ліпеня 1516 году)[32]; Петрашко Довоинович (да 1533 году)[33]; dominus Joannes Dowoinowicz (23 сакавіка 1533 году)[34]; панъ Станислав Станиславович Довойна (21 лютага 1547 году)[35]; Marcin Dawojna (1797 год)[36]; Agata Doweyn (1805 год)[37]; Jozefa Doweyno (1815 год)[38]; Marcjanna Doweno (1818 год)[39]; Anna Daweyna (1820 год)[40]; Michal Dawejn (1848 год)[41].

Remove ads

Носьбіты

З XVII ст. прыдомкам Давойна карысталіся літоўскія шляхецкія роды Сьвяцкіх, Сыльвэстровічаў[49] і Салагубаў[50].

Дэвойны (Dewojna) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[51].

Давойны гербу Шэліга — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[52].

Дэвэйны[53], Давойны-Лук’янскія[54] і Давойны-Петрашэвічы[55] — літоўскія шляхецкія роды.

Давойна (Dowojna, Dowoyna) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[56].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads