Андрэй Місюк

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Місюк (нар. 20 сакавіка 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Цяпер працуе трэнэрам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Гульнявая

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР-6, выступаў за «Нёман-2» у Другой лізе, а ў 2001 годзе далучыўся да слонімскага «Камунальніка». У 2005—2010 гадах выступаў у Найвышэйшай лізе за «Дарыду», «Гомель» і «Белшыну». У сэзоне 2011 году гуляў у Першай лізе за менскі «Партызан» і дапамог яму вярнуцца ў Найвышэйшую лігу, але клюб спыніў існаваньне, а Місюк далучыўся да «Гарадзеі».

У сакавіку 2014 году перайшоў у «Іслач»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2016 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Іслачы»[3].

Трэнэрская

У студзені 2017 году пачаў працаваць трэнэрам у структуры «Іслачы»[4], дзе цягам чатырох гадоў дапамагаў Віталю Жукоўскаму. У жніўні 2019 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[5], у сьнежні 2021 году — трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[6]. У студзені 2021 году ўсьлед за Жукоўскім далучыўся да трэнэрскага штабу барысаўскага БАТЭ[7]. Па заканчэньні сэзону разам з Жукоўскім пакінуў барысаўскі клюб[8].

У жніўні 2022 году вярнуўся ў «Іслач» трэнэрам юнацкай каманды 2008 году нараджэньня[9], аднак хутка ў якасьці трэнэра па фізычнай падрыхтоўцы ўвайшоў у штаб Жукоўскага, прызначанага галоўным трэнэрам казаскага клюбу «Атыраў»[10].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads