Андрэй Парываеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Парыва́еў (нарадзіўся 3 студзеня 1982 году) — беларускі футбаліст, абаронца. У 2007 годзе правёў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец менскіх школаў «Зьмена» і «Алімпія». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе Беларусі ў 1999 годзе ў складзе «Маладэчна», пасьля чаго гуляў за менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», у складзе апошняга стаў чэмпіёнам Беларусі. У 2006 годзе перайшоў у расейскую «СКА-Энэргію», пазьней гуляў у Расеі за «Авангард» і «Віцязь». У 2008—2010 гадах зноў выступаў у Беларусі, у 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» перамагчы ў Другой лізе.
У 2011 годзе перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазыцыі левага абаронцы. У тым жа годзе ўзяў грамадзянства Казахстана і перастаў лічыцца легіянэрам. У 2011 і 2012 гадах разам з «Шахцёрам» станавіўся чэмпіёнам Казахстану. У 2015 годзе, пасьля зацьвярджэньня новай пастанове аб легіянэрах, зноў пачаў лічыцца легіянэрам у Казахстане, і па заканчэньні сэзону пакінуў клюб. З студзеня 2016 году трэнаваўся разам з дэбютантам беларускай Найвышэйшай лігі «Іслаччу», зь якой у лютым падпісаў кантракт[4]. У ліпені 2016 году пакінуў «Іслач»[5], які пакінуў у ліпені 2016 году[6].
За ўдзел у дамоўленых гульнях спачатку аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[7], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[8].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads