Беларуская фэдэрацыя футболу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Беларуская фэдэрацыя футболу» — асацыяцыя Беларусі, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне футболам у Рэспубліцы Беларусь.
Заснаваная 22 сьнежня 1989 году[1]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Менску. Займаецца арганізацыяй нацыянальнага чэмпіянату, кубка, зборных краіны, падтрымкай, разьвіцьцём і папулярызацыяй усяго футболу ў цэлым.
Remove ads
Мінуўшчына
На верасень 2021 году ў Беларусі налічвалася 23 000 прафэсійных футбалістаў[2].
11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[3].
Старшыні
- Яўген Шунтаў
- Рыгор Фёдараў
- Генадзь Нявыглас (2003 — 22 красавіка 2011)[4]
- Сяргей Румас (22 красавіка 2011 году — 27 сакавіка 2019 году)
- Уладзімер Базанаў (з 27 сакавіка 2019 году)[5]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads