Андрэй Стрэчань
беларускі дзяяч эміграцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Стрэчань (9 ліпеня 1916, в. Чарабасава, Лунінецкі павет, (сёньня Лунінецкі раён) — 2 кастрычніка 1999, Кліўлэнд, ЗША) — беларускі грамадзкі дзеяч на эміграцыі.
Вучыўся ў роднай вёсцы. У міжваенны час служыў у польскім войску, за што пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР мог пацярпець. Каб уратавацца ад вывазу ў Сыбір, мусіў перасяліцца з жонкаю ў м. Лахва. Ад 1944 г. зь сям’ёй у Нямеччыне, працавалі каля Ляйпцыгу. У 1947-1948 гг працаваў у вугальных капальнях Бэльгіі, непадалёк ад Льежу; тады ж далучыўся ў беларускага нацыянальнага жыцьця.
Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларусаў Бэльгіі. У 1955 годзе пераехаў у ЗША. Актыўны будаўнік першай кліўлэндзкай царквы БАПЦ[1] і Беларускага грамадзкага цэнтру «Полацак». Сябра Ўправы Кліўлэндзкага аддзелу БАЗА. Шматгадовы прадстаўнік газэты «Беларус» у Кліўлэндзе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads