2 кастрычніка
дата From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2 кастры́чніка — 275-ы дзень году (276-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 90 дзён.
| ← кастрычнік → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд | 
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 
| 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
| 2025 год Усе дні  | ||||||
Падзеі
- 1523 — у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў
 - 1899 — адчыненая пэдагагічная школа ў Пружанах
 - 1930 — у Гародні быў надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка»
 
Нараджэньні
- 1264 — Клімент V, 195-ы рымскі папа, які перанёс рэзыдэнцыю Рымскай каталіцкай царквы ў Авіньён
 - 1452 — Рычард III, кароль Англіі
 - 1636 — Адрыян (Патрыярх Маскоўскі)
 - 1851 — Фэрдынанд Фош, францускі вайсковы дзяяч, маршал Францыі
 - 1852 — Ўільям Рамзай, шатляндзкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
 - 1869 — Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызваленчага руху Індыі, стваральнік філязофіі сацьяграха
 - 1896 — Сьцяпан Шыманскі, беларускі палітычны і культурны дзяяч
 - 1904 — Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык
 - 1909 — Маргіта Фігулява, славацкая літаратарка і перакладніца
 - 1918 — Рыгор Кручок, беларускі навуковец у галіне мэдыцыны
 - 1934 — Тамара Чарняўская, беларускі гісторык архітэктуры
 - 1945 — Тамара Габрусь, беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец
 - 1961 — Сяргей Шупа, беларускі перакладчык і журналіст
 - 1964 — Энвер Барыеў, беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
 - 1965 — Зьміцер Сідаровіч, беларускі дудар, былы лідэр гурту «Камэлот»
 
Remove ads
Сьмерці
- 1264 — Урбан IV, 182-і рымскі папа
 - 1924 — Аляксей Сапуноў, беларускі гісторык, краязнавец
 - 1946 — Ігнацы Масьціцкі, польскі палітых, апошні прэзыдэнт міжваеннай Польшчы
 - 1952 — Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык
 - 1968 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар
 - 1975 — Тамаш Падзява, беларускі каталіцкі сьвятар, марыянін, доктар філязофіі і ліцэнцыят багаслоўя
 - 2009 — Марэк Эдэльман, польскі палітычны і грамадзкі дзеяч жыдоўскага паходжаньня, кіраўнік паўстаньня ў Варшаўскім гета
 - 2018: 
- Раман Карцаў, савецкі і расейскі актор эстрады, тэатру і кіно.
 - Джамаль Хашогі, журналіст, аглядальнік і пісьменьнік з Саудаўскай Арабіі
 
 
Сьвяты
- Беларусь — Дзень прадпрымальніка, неафіцыйнае сьвята індывідуальных прадпрымальнікаў[1]
 - Гвінэя — дзень незалежнасьці (ад Францыі, 1958)
 - Індыя — дзень нараджэньня Махатмы Гандзі, 1869
 - Міжнародны дзень супраць гвалту ў гонар нараджэньня Махатмы Гандзі
 
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads