Лахва

вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лахва
Remove ads

Ла́хва[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Сьмердзі. Цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1286 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінцу, 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія ЛунінецКаленкавічы); на шашы ЛунінецМікашэвічы.

Хуткія факты

Лахва — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, на мяжы зь Піншчынай. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст.

Remove ads

Назва

Назву вёскі (як і адпаведны гідронім) зьвязваюць з гоцкім (шырэй — германскім) этымонам[2].

Назва паселішча на іншых мовах: польск. Łachwa, ід. לאכווע

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Лахва датуецца 1493 годам. У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў, пазьней Кішкаў, Радзівілаў.

Thumb
Герб Радзівілаў з інвэнтару Лахвы, 1672 г.

3 XVII ст. Лахва мела статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 годзе — мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лахва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Маёнтак перайшоў да Вітгенштэйнаў. У пачатку XIX ст. тут працавалі фабрыкі вырабу плеценай мэблі. На 1886 год — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сынагогі, 2 крамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лахву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лахва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лахва ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Лунінецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну 3 верасьня 1942 году ў Лахве адбылося адно зь першых[4] паўстаньняў у жыдоўскім гета. На 1972 год у вёсцы было 675 двароў, на 1996 год — 652, на 1998 год — 724, на 2009 год — 683. У 2000-я гады Лахва атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 0,8 тыс. чал.[5]; 1886 год — 892 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 2374 чал.; 1996 год — 1850 чал.[6]; 1998 год — 1620 чал.[7]; 1999 год — 1589 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1286 чал.

Інфраструктура

У Лахве працуюць cярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, Берасьцейскі абласны дзіцячы цэнтар мэдычнай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Паводле перапісу 1874 году, у Лахве існавала Давыд-Гарадоцкая вуліца[8]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Новая, Рынкавая і Школьная вуліцы, а таксама Рынак[9].

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

За 2 км ад Лахвы знаходзіцца селішча жалезнага веку.

Страчаная спадчына

  • Капліца
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1746)
  • Сынагога

Асобы

  • Мар’ян Гутэн-Чапскі — пісьменьнік, аўтар кнігі «Ўсеагульная гісторыя каня»

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads