Андрэй Цэван
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Цэ́ван (нар. 15 сакавіка 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. На сёньня працуе трэнэрам у дублюючым складзе берасьцейскага «Дынама».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў кар’еру ў берасьцейскім «Дынама», дзе зь цягам часу стаў адным з асноўных гульцоў.
У сьнежні 2011 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У пачатку 2012 году зьяўляўся ў стартавым складзе, але хутка страціў месца ў асноўным складзе і пачаў выходзіць на пляцоўку толькі эпізадычна. Тым ня менш, у студзені 2014 году падоўжыў кантракт з гарнякамі[2]. Сэзон 2014 году пачынаў на лаўцы запасных, але пазьней, праз траўмы асноўных гульцоў, замацаваўся ў першай адзінаццатцы салігарчанаў. Зь верасня 2014 году праз траўму перастаў трапляць на поле. У сьнежні 2014 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[3].
З студзеня 2015 году знаходзіўся ў берасьцейскім «Дынама» і ў лютым 2015 падпісаў зь ім кантракт[4]. Праз траўмы, аднак, гэтак аніводнага разу і не зьявіўся на полі ў сэзоне 2015 году. У 2016 годзе вярнуўся да шыхтаў, але 2 красавіка ў матчы першага туру супраць БАТЭ зноў атрымаў траўму, празь якую быў вымушаны завяршыць кар’еру[5], і пазьней увайшоў у трэнэрскі штаб дынамаўцаў. З 2018 году пачаў працаваць у акадэміі берасьцейскага клюбу, а ў ліпені 2018 году далучыўся таксама да каманды «Рух» з Другой лігі. У гэтым клюбе дапамог атрымаць перамогу ў турніры.
У 2021 годзе ў якасьці аматара выступаў у Другой лізе за «Берасьцежылбуд», згуляўшы толькі адзін матч.
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі цягам 2005—2006 гадоў.
Remove ads
Трэнэрская праца
У сьнежні 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Руха», заняўшы пасаду трэнэра-аналітыка[6]. Заставаўся на пасадзе цягам трох гадоў. Разам з клюбам прайшоў шлях да Найвышэйшай лігі. У студзені 2022 году быў пераведзены трэнэрам у дубль «Руха»[7], аднак у хуткім часе клюб зьняўся з спаборніцтваў. Восеньню 2023 году стаў памочнікам Андрэя Чалмадзеева ў берасьцейскім «Дынама», а з студзеня 2024 году стаў працаваць ягоным асыстэнтам у дублюючым складзе[8].
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads