Андрэй Яўдачэнка

беларускі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Алякса́ндравіч Яўдачэ́нка (нар. 11 сакавіка 1958 году ў Швэрыне) — беларускі дыплямат.

Хуткія факты Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...

Працаваў начальнікам у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь, а таксама першым сакратаром і дарадцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльґія. 24 кастрычніка 1999 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы[1]; адстаўлены быў 20 ліпеня 2004 году[2].

30 кастрычніка 2006 году быў прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3]. 4 лютага 2011 году адстаўлены з гэтай пасады[4] й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эўрапейскім Зьвязе і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы па сумяшчальніцтве[5]. 3 сьнежня 2013 году атрымаў дадаткова ранг амбасадара ў Вялікім герцагстве Люксэмбург па сумяшчальніцтве[6].

13 чэрвеня 2016 году быў прызначаны Першым намесьнікам міністра замежных справаў[7].

20 ліпеня 2020 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрляндаў[8].

7 сакавіка 2008 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads