Антоніё Кандрэва
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоніё Кандрэва (па-італьянску: Antonio Candreva; нар. 28 лютага 1987 году, Рым, Італія) — італьянскі футбаліст. Раней прыцягваўся да складу нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Антоніё пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Лядыджыяні», пасьля чаго перайшоў у клюб Сэрыі С1 «Тэрнана». За клюб ён правёў усяго толькі два матчы, але ўжо тады пэрспэктыўным гульцом зацікавіліся вядучыя клюбы Італіі.
Улетку 2007 году Кандрева перайшоў ва «Ўдынэзэ». Перад сэзонам 2008—2009 гадоў Антоніё быў аддадзены ў арэнду «Ліворна». Першы сэзон за клюб з Тасканы выдаўся ўдалым, Кандрэва рэгулярна гуляў, а сам клюб выйшаў у Сэрыю A. Дзякуючы добрай гульні Кандрэвы, клюб вырашыў працягнуць арэндны кантракт гульца яшчэ на адзін год.
20 студзеня 2010 году было абвешчана, што «Ювэнтус» узяў гульца ў арэнду на 6 месяцаў з магчымасьцю выкупу кантракту гульца за 6,5 млн эўра. «Ліворна» атрымаў кампэнсацыю ў 600 тысяч эўра[3][4]. 24 студзеня 2010 году Кандрэва дэбютаваў у складзе «Ювэнтусу» ў матчы супраць «Ромы», дэбют выйшаў для паўабаронцы няўдалым[5].
30 жніўня 2010 году Кандрэва перайшоў у «Парму» на правах гадавой арэнды з правам выкупу[6]. 21 ліпеня 2011 году было абвешчана аб пераходзе Кандрэвы ў «Чэзэну» на правах арэнды з правам выкупу[7].
Міжнародная
14 лістапада 2009 году Кандрэва дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Нідэрляндаў.
Remove ads
Дасягненьні
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2013
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads