Антоніё Рудыгер
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анто́ніё Ру́дыгер (па-нямецку: Antonio Rüdiger; нар. 3 сакавіка 1993 году) — нямецкі футбаліст афрыканскага паходжаньня, цэнтральны абаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхоўваўся у акадэміях футбольных клюбаў цэлендорфаўскай «Гэрты» і дортмундзкай «Барусіі». У 2010 годзе Рудыгер патрапіў у акадэмію «Штутгарту», адкуль далучыўся да другой каманды клюбу на наступны год, якая брала ўдзел у трэцім дывізіёне нямецкага першынства. Дэбют гульца адбыўся 23 ліпеня 2011 году калі «Штутгарт II» выправіўся на матч супраць білефэльдаўскай «Армініі». Штутгарцы атрымалі перамогу зь лікам 2:1. 29 студзеня 2012 году Рудыгер дэбютаваў ужо ў галоўнай камандзе клюбу ў хатнім матчы супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». 4 кастрычніка 2012 году ён правёў свой першы матч за швабаў у эўрапейскіх кубках, зьявіўшыся на пляцоўцы ў розыгрышы групавога этапу Лігі Эўропы супраць «Мольдэ».
Пасьля таго, з каманды сышоў галоўны цэнтральны абаронца Франсіска Радрыгес ў студзені 2013 году, Рудыгер часьцей стаў прыцягвацца да матчаў, зьяўляючыся ў заяўцы клюбу. 19 красавіка 2013 году ён працягнуў кантракт з «Штутгартам» да чэрвеня 2017 году і пачаў выходзіць на поле, калі Сэрдар Таскі ці Георг Нідэрмаер атрымлівалі пашкоджаньне альбо дыскваліфікацыю. З сыходам Таскі Рудыгер увайшоў у пару асноўных цэнтральных абаронцаў.
17 жніўня 2015 году абаронца перайшоў за 4 мільёны эўра на правах арэнды ў «Рому». Італьянцы атрымалі магчымасьць выкупіць гульца па сканчэньні сэзону за 9 мільёнаў эўра[3]. Немец дэбютаваў ў Сэрыі А 12 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Фразынонэ» (2:0), а праз чатыры дні зьявіўся ў складзе на матч Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны» (1:1). Трывала замацаваўшыся ў шэрагах рымлянаў, Рудыгер быў набыты клюбам па сканчэньні сэзону, але правёў у складзе «ваўкоў» толькі адзін дадатковы сэзон. 9 ліпеня 2017 году Рыдегер далучыўся да ангельскага «Чэлсі», які выдаткаваў на трансфэр 29 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. Дэбютаваўшы ў матчы Супэркубка Ангельшчыны 2017 году, спартовец выйшаў у матчы першага тура супраць «Бэрнлі» на Стэмфард Брыдж. Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе ангельцаў.
2 чэрвеня 2022 году як вольны агент абаронца далучыўся да мадрыдзкага «Рэалу», склаўшы дамовы тэрмінам на чатыры гады[5]. 10 жніўня ён правёў свой першы матч у Супэркубку УЭФА, дзе гішпанцы перагулялі франкфурцкі «Айнтрахт» зь лікам 2:0. 11 верасьня Рудыгер згуляў у матчы супраць «Мальёркі», дзе адзначыўся голам.
Міжнародная
Праз паходжаньне сваёй маці абаронца меў мажлівасьць абараняць колеры зборнай Сьера-Леонэ, але абраў зборную Нямеччыны. Пасьля выступаў за розныя юнацкія і моладзевыя зборныя Нямеччыны за нацыянальную зборную Рудыгер дэбютаваў 13 траўня 2014, калі зьявіўся на поле ў нічыйным матчы супраць зборнай Польшчы[6].
Remove ads
Дасягненьні
«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Пераможца Лігі Эўропы: 2019
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2021
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2024
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2024
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2024
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2022, 2024
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2022
Нямеччына:
- Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2017
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads