Антоні Аскерка
(1670—1734) кашталян наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоні Аскерка (каля 1670 — па 3 лістапада 1734(?) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1724—1726), кашталян наваградзкі (з 1726).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Міхала і Канстанцыі зь Яленскіх
У 1697 атрымаў урад чашніка, а ў 1713 — маршалка мазырскага. Абіраўся паслом на соймы 1712, 1717, 1720, 1733, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ў 1709—1710.
Быў прыхільнікам Радзівілаў, варагаваў з Сапегамі. Праз тое, што згодна з шлюбнай дамовай ахрысьціў свайго сына Міхала Стэфана паводле кальвінскага абраду, быў засуджаны да пазбаўленьня пасадаў, маёнткаў i жыцьця (вырак скасавалі па пераходзе сына ў каталіцтва)[1].
Першы раз ажаніўся з Ганнай Грабоўскай, другі — з Соф’яй Календай. У другім шлюбе меў сыноў Гервазія Людвіка, Рафала Алаіза, Міхала Стэфана, Казімера Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads