Рафал Алаіз Аскерка

(1708—1767) маршалак земскі мазырскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (з 1733) і маршалак мазырскі (з 1738).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

У 1764 канвакацыйны сойм вызнаў вотчынай Рафала Алаіза і ягоных нашчадкаў маёнтак Нароўля (разам з фальваркамі), што пачаткова быў каралеўшчынай (каралеўскім уладаньнем), якую Аскеркі доўгі час трымалі паводле леннага права. Трымаў Багрымавіцкае староста ў 17421760.

Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Антонія, кашталяна наваградзкага, і Соф’і з Календаў. Меў братоў Гервазія Людвіка, Міхала Стэфана, Казімера Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.

Абіраўся паслом на соймы 1748, 1760, 1764 і 1766, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ў 1756 і 1760[1]. У 1733 быў сярод тых, хто падпісаў элекцыю караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У 1740 быў мазырскім дэпутатам і маршалкам Скарбовага трыбуналу.

З пачатку 1740-х супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Дапамог лоўчаму Міхалу Антонію Сапегу ў абраньні дэпутатам у Мазыры і маршалкам Галоўнага Трыбуналу.

Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх у рэформе дзяржаўнага ладу. У шэрагу іхных прыхільнікаў знаходзіўся і па разрыве Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У 1756 зноў быў мазырскім дэпутатам і маршалкам Скарбовага трыбуналу. На канвакацыйным сойме 1764 абіраўся паслом да складаньня пакта канвэнта. У 1765 няўдала намагаўся атрымаць пасаду падскарбія дворнага[2].

Ажаніўся з Станіславай Тэрэзай, дачкой ваяводы віцебскага Марцыяна Міхала Агінскага. У шлюбе меў сыноў Антонія Яўхіма, Яна Мікалая, а таксама дачку Мар’яну, якая выйшла замуж сьпярша за кашталяна менскага Адама Міхала Ракіцкага, а потым за кашталяна ўпіцкага Міхала Страшэвіча.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads