Гервазі Людвік Аскерка

(пам. каля 1770) рэфэрэндар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гервазі Людвік Аскерка (17001771) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (17481764) і рэфэрэндар вялікі літоўскі1764).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Трымаў Мазырскае староста1724).

Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Антонія, кашталяна наваградзкага, і Соф’і з Календаў. Меў братоў Рафала Алаіза, Міхала Стэфана, Казімера Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.

У 1697 атрымаў урад чашніка, а ў 1713 — маршалка мазырскага. Абіраўся паслом на соймы 1724, 1726, 1733 (надзвычайны), 1733 (канвакацыйны), 1740, 1744, 1746, 1748, 1750, 1752, 1760, 1764, 1766. У 1733 як абраны палкоўнік Мазырскага павету падпісаў элекцыю Станіслава Ляшчынскага. Браў актыўны ўдзел у барацьбе пасэсараў «нойбурскіх уладаньняў» супраць Радзівілаў. У 1737 абіраўся дэпутатам і быў кандыдатам на пасаду маршалка Галоўнага Трыбуналу, але зрабіўся маршалкам Скарбовага трыбуналу.

З пачатку 1740-х супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Разам з ковенскім гродзкім старостам Сымонам Сіруцем дапамог Сапегам атрымаць большасьць на рускай кадэнцыі Галоўнага Трыбуналу (1742). Перад Трыбуналам 1743 лічыўся супольным кандыдатам Чартарыйскіх і Сапегаў на пасаду маршалка. Дапамог лоўчаму Міхалу Антонію Сапегу ў абраньні дэпутатам у Мазыры і трыбунальскім маршалкам. У канцы жніўня 1743 Чартарыйскія перад спробай стварэньня антыкаралеўскага рокаша ў Літве сабралі на нараду ў Воўчыне сваіх прыхільнікаў, сярод якіх быў і Г. Л. Аскерка. У 1747 разглядаўся як магчымы кандыдат на пасаду маршалка Трыбуналу 1748. Карыстаўся нават падтрымкай непрыхільных яму Радзівілаў, але адмовіўся дамагацца пасады[1].

Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх у рэформе дзяржаўнага ладу. Сярод іх прыхільнікаў знаходзіўся і па разрыве Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У траўні 1764 быў паслом Генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ у Пецярбург для забесьпячэньня расейскай падтрымкі Чартарыйскім і іхнаму кандыдату на сталец — Станіславу Аўгусту Панятоўскаму[2]. У 1768 выступаў супраць запрашэньня расейскіх войскаў, супраць Барскай канфэдэрацыі.

Ажаніўся з Тэрэзай, дачкой пісара вялікага літоўскага Міхала Бэнэдыкта Тызэнгаўза. У шлюбе меў сыноў Людвіка, Ігнація і Караля Гервазія, дачок Канстанцыю Марыю (жонка канюшага вялікага літоўскага Дамініка Александровіча), Караліну Элеанору (жонка старосты жамойцкага Антонія Гелгуда), Анэлю Ганну (жонка Яна Зялінскага).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads