Антоні Дамінік Тышкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоні Дамінік Тышкевіч
Remove ads

Антоні Дамінік Тышкевіч (1692 — 31 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1736—1740), жамойцкі біскуп (з 1740).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Кавалер Ордэна Белага Арла (1744).

Remove ads

Біяграфія

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу Ляліва, сын Эмануэля Ўладзіслава і Соф’і зь Вянцлаўскіх. Меў братоў Казімера, Тэадора і Міхала Яна. Успадкаваў ад бацькі тытул графа.

Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце, атрымаў ступень доктара філязофіі.

З 1725 году быў віленскім канцлерам і канонікам, а з 1739 году — кіеўскім суфраганам[2].

Па прызначэньні на Жамойцкую катэдру апекваўся сэмінарыяй у Варнях. Спрыяў падвышэньню ўзроўню адукацыі, збудаваў новы будынак сэмінарыі.

У 1750 годзе збудаваў касьцёл у Кальварыі Жамойцкай. Зладзіў пахаваньне біскупа Юрыя Тышкевіча ў крыпце касьцёла.

Спачаў у біскупскай крыпце касьцёла ў Варнях.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads