Антоні Дулінец
беларускі ксёндз From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоні Дулінец (20 красавіка 1889, в. Мосар — 21 лютага 1966, в. Будслаў) — беларускі каталіцкі сьвятар лацінскага абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху[1]. Быў знаёмы з многімі беларускімі дзеячамі. Сябраваў з Вацлавам Аношкам і Пятром Татарыновічам.
Remove ads
Сям’я

Паходзіў зь сялянскай каталіцкай сям’і зь в. Мосар. Бацька — Ігнась, маці — Паўліна з Гарбоўскіх. Меў 8 братоў, палова з іх стала місіянэрамі.
Адукацыя і духоўная фармацыя
Атрымаў гімназійную адукацыю ў 1917 годзе у Санкт-Пецярбургу. Там жа працаваў памочнікам бухгалтара ў вайсковым порце.
Вырашыў стаць ксяндзом пасьля таго, як у яго стукнула маланка і ён цудам выжыў.
У 1920—1924 навучаўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча). Пасьля чаго працягнуў багаслоўскае навучаньне ў Люблінскім каталіцкім унівэрсытэце (1924—1926).
Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім Зыгмунтам Лазінскім 4 красавіка 1926.
Падчас навучаньня ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У сэмінарыі навучаўся разам з Вацлавам Аношкам[2].
Remove ads
Душпастырская праца
У 1926 прызначаны вікарыем касьцёлу Ўнебаўзяцьця НПМ у мяст. Браньск на Падляшшы. Аб гэтым прызначэньні Антонія і іншых ксяндзоў, сьвядомых беларусаў, пісалі як аб «ссылцы» за культурную працу сярод беларусаў-каталікоў[3].
У 1927 у віленскім касьцёле сьв. Мікалая адправіў Сьв. Імшу разам з кс. Шутовічам, кс. Станкевічам і кс. Цікотам у 9-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі[4].
З 1929 году супрацоўнічаў зь Беларускім Каталіцкім Выдавецтвам. Пісаў для беларускіх рэлігійных выданьняў «Krynica» і «Chryścijanskaja Dumka»[5]. Ахвяраваў на беларускую дзейнасць.
З 1929 пробашч парафіі Марочна каля Пінску. Намаганьнямі кс. Антонія — шчырага і ідэйнага беларуса, працы парафіян і дапамогі аднаго праваслаўнага грамадзяніна — быў збудаваны мясцовы касьцёл[6][7]. На пасьвячэньне якога прыяжджаў кс. бп. Лазінскі і ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч. Папа Піюс XI падараваў парафіі 3 званы, на якіх выгравіраваны Сьвяты Айцец[8]. Збіраліся сродкі на будаўніцтва званіцы.
Гаварыў казаньні па-беларуску. Заахвочваў вернікаў размаўляць роднай мовай. Распаўсюджваў беларускую культуру.

Удзельнік 1-й канфэрэнцыі, прысьвечанай царкоўнай уніі (23—24.4.1930, Пінск)[9].
З 27.7.1931 да пачатку 2-й сусьветнай вайны служыў пробашчам парафіі у парафіяльным касьцёле сьв. Яна Хрысьціцеля ў мяст. Гранне Бельска-Падляскага павету[10]. У 1932 г. гэты храм быў грунтоўна перабудаваны і папоўнены хорам кс. Дулінцам[11].
Хадзіў у пілігрымку ў Кальварыю[12].
У верасьні 1936 году кс. Антоні разам з а. Аношкам віншуюць кс. Татарыновіча зь юбілеем сьвятарства ў Мядзьведзічах. Там жа ён гаворыць навуку па-польску, але так зразумела і ўсё з беларускага жыцьця[13].
З 1940 па 1949 гг. пробашч касьцёла Апекі НПМ Ружанцовай у в. Сігневічах Пружанскага дэканату.
Пасьля вызваленьня зь лягеру ў 1954—1966 быў пробашчам у в. Будславе.
Дзейнасьць у час вайны
Падчас 2-й сусьветнай вайны садзейнічаў беларусізацыі Касьцёлу. Уваходзіў у сьпіс 45 каталіцкіх сьвятароў на беларускіх паслугах, падрыхтаваны выведкай Арміі Краёвай у Менску (жнівень — верасень 1942 г.).
Паваенны лёс
Арыштаваны ў лютым 1949 у Сігневічах. Асуджаны да 25 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лягераў ГУЛЯГу каля Кемерава. Атрымаў кілу. Прабыў нейкі час у лагеры з Фабіянам Ярэмічам[14]. Вызвалены ў 1954 і летам зарэгістраваны пробашчам парафіі Унебаўзяцьця НПМ у мяст. Будславе Вялейскага дэканату.
Падчас ягонага служэньня праводзіўся Будслаўскі фэст[15] і была знойдзена былая бэрнардынская бібліятэка ў адной зь вежаў будслаўскага касьцёлу[16]. Таксама ў касьцёле гучаў арган, працаваў вежавы гадзіньнік.
Неаднаразова падвяргаўся нападкам у камуністычных газэтах.
Анеля Катковіч у сваіх успамінах «Разьвітаньне з Будславам» піша:
«Адведваў нас у Будславе кс. Антон Дулінец, які таксама доўгія гады быў на Сібіры й вярнуўся з „раю“ амаль што разам з намі. Ён знаў амаль усіх ксяндзоў-беларусаў і сам быў беларусам. Казаньні ў касьцеле гаварыў па-польску, але ўводзячы цэлыя беларускія сказы. Ужо ён не жыве, памёр па дарозе з плябані ў касьцёл. Упаў і больш не падняўся.»
Ва ўспамінах кс. Станіслава Жука "На стражы веры" ёсць успамін пра смерць суседа (кс. Дулінца):
«21 студзеня адышоў да вечнасці яшчэ адзін сусед нашага дэканату. Быў гэта старычок (80 гадоў), хварэў на гіпертанію. З вялікімі цяжкасцямі, незважаючы на свае недамаганні працаваў да астатняга. Рана 21 студзеня выбраўся ў касцёл, аслаб і праз паўгадзіны, ужо не жыў. Перад пахаваннем прыехала трое суседзяў, спавядалі да 23:30. Люду Божага сабралася вельмі шмат. Удзялілі каля 1,5 тысячы святой Камуніі. Ксяндзоў прыехала 11. У час апошняга набажэнства глядзеў я на іх, стоячых на каленях, на сівыя ці сівеючыя галовы, на твары пакрытыя маршчынамі (некаторыя, як і памершы пасля доўгіх гадоў зняволення) і са слязьмі на вачах падумаў: "Старая гвардыя, як жа хутка яна разрушаецца. У дэканаце засталося нас ужо толькі трох. Сіротцтва гэтай парафіі надта балюча мяне закранула, бо была дорага сэрцу 7 гадоў працаваў там (у Будславе) перад выездам у Касцяневічы» (Д. Ж. ліст ад 25.01.1966).
На ягоным пахаваньні было шмат парафіян. Пахаваны на могілках у Будславе, каля капліцы. У Будславе нават праз паўстагодзьдзя з пашанай узгадваюць ягонае імя.
Remove ads
Фотаздымкі
- Кс. Дулінец, Будслаў
- Будслаў. Сьвята.
- Часопіс „Шлях Моладзі“ №7—8, 1936 г. 21 ст.
- Кс. Дулінец з моладзю
- У цэнтры кс. Дулінец побач з кс. Станкевічам.
- Кс. Дулінец у Будславе.
- Фота перад плябаніяй у Будславе
- Званы, падараваныя парафіі Марочна Папам Піюсам ХІ
- Магіла кс. Антонія ў Будславе
- Аўтограф кс. Дулінца
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads