Антоні Патоцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анто́ні Пато́цкі гербу Шэліга (па-польску: Antoni Potocki; псэўданімы Jerzy Grot і A. P. Ordyński; 17 верасьня 1867, Койданаў, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 кастрычніка 1939, Варшава) — польскі пісьменьнік і літаратурны крытык беларускага паходжаньня, брат Юзэфа Караля.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацькі — Аляксандар і Касыльда Патоцкія (у дзявоцтве Яблонская).
Вучыўся ў сярэдніх школах ў Менску і Варшаве, вышэйшую адукацыю атрымаў у 1894—1897 у парыскай Школе палітычных навук (па-француску: Ecole des Science Politiques). Калі ў Парыжы паўстала польскае артыстычна-літаратурнае кола, стаў ягоным сакратаром. Акрамя рэдактарскай і публіцыстычнай дзейнасьці выконваў розныя функцыі ў эмігранцкіх арганізацыях (Польска-францускі камітэт, Польскае артыстычна-літаратурнае таварыства, Таварыства сацыяльна-культурнай працы для польскае дыяспары ў Францыі. У 1904—1905 гг. выдаваў у Парыжы часопіс «Мастацтва».
У часе Першай сусьветнай вайны быў віцэ-прэзыдэнтам Польскага нацыянальнага зьвязку. У 1931 року быў камісарам польскага ўраду на сусьветнай выставе ў Парыжы. Перад пачаткам вайны вярнуўся ў Варшаву і пасяліўся ў Соймавым гатэлі. Памёр у Варшаве. У 1901 г. Э. Пашкоўскі напісаў аб Патоцкім аповесьць, дзе ён выведзены пад імем Юліка Блоцкага.
Remove ads
Творчасьць
Быў аўтарам папулярных брашураў: « Аб Яне Гутэнбергу і аб тым, як людзі навучыліся пісаць і друкавацца» (1899; 2-е выд., 1927), «Аб Крыштафу Калюмбу або аб тым, хто першым адкрыў Амэрыку» (1925).
Аўтар зборніку апавяданьняў «Martosia i my» (1899) і інш., крытычных артыкулаў.
Узнагароды
У 1925 року адзначаны Ордэнам Ганаровага легіёну.
У 1935 адзначаны Залатым акадэмічным лаўрам Польскай акадэміі літаратуры[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads