Антон Адамовіч

беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік From Wikipedia, the free encyclopedia

Антон Адамовіч
Remove ads

Анто́н Адамо́віч (26 чэрвеня 1909, Менск — 12 чэрвеня 1998, ЗША) — беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

У 1920-х пісаў пра творчасьць сучасных яму беларускіх літаратараў, у тым ліку манаграфічнае дасьледаваньне пра творчасьць Максіма Гарэцкага. Першая друкаваная праца — рэцэнзія на зборнік Валера Маракова «Пялёсткі» (Чырвоны сейбіт, 1926). У 1928 скончыў пэдагагічны тэхнікум, паступіў у БДУ. 25 ліпеня 1930 году арыштаваны з справы «Саюзу вызваленьня Беларусі». Пастановай Калегіі ОГПУ СССР ад 10 красавіка 1931 году высланы ў Глазаў, у 1934 пераведзены ў Вятку (Кіраў), дзе працаваў у навучальных установах. Арыштоўваўся зноў у чэрвені 1937 году. Вызвалены ў 1938 годзе, вярнуўся ў Менск. Скончыў БДУ, працаваў настаўнікам у сярэдняй школе. Падчас вайны заставаўся ў Менску. Зь ліпеня 1941 — адзін з арганізатараў выданьня шэрагу беларускіх газэтаў, часапісаў, кнігаў. Узначаліў выдавецкі аддзел, створаны пры Менскай гарадзкой управе для арганізацыі выпуску газэтаў. Адначасова быў галоўным рэдактарам Краявога выдавецтва «Менск», кіраваў Беларускім навуковым таварыствам, працаваў у «Менскай (Беларускай) газэце». У канцы 1943 пераехаў у Нямеччыну. Працаваў у газэце «Раніца» (Бэрлін). У лягеры для перамешчаных асобаў выдаваў газэты «Ведамкі», «Бацькаўшчына», часапісы «Конадні» і «Сакавік». З 1950 жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода». Творчая спадчына Антона Адамовіча — каля 250 працаў, у тым ліку на ангельскай, нямецкай і расейскай мовах.

Remove ads

Некаторыя творы і публікацыі

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНІМ) у 2003 годзе ў сэрыі «Беларускія пісьменьнікі й паэты» выпусьціў з друку новы том: «Антон Адамовіч. Творы». На 800 старонках — невядомыя працы, новыя пераклады, архіўныя дакумэнты. Зьмест збору твораў уключае найбольш важныя для асэнсаваньня творчасьці навукоўца працы Антона Адамовіча: «Паўлюк Трус», «Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры», «Так пяяў Салавей». Упершыню друкуюцца дзьве Адамовічавы аўтабіяграфіі 1935 і 1941 гадоў. Том дапаўняе нарыс укладальніка кнігі Лявона Юрэвіча. У кнізе ўпершыню друкуюцца некалькі фатаздымкаў са збораў БІНІМу і прыватных архіваў.

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads