Узвышша (часопіс)
беларускі літаратурны часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Узвы́шша» (1927—1931) — літаратурна-мастацкі часопіс («часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі»), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі.
Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданьняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай «Узвышша», а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Менску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопісу ў 39 кнігах[1].
Remove ads
Зьмест
На старонках часопіса друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімер Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Зьмітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў зрабіліся нацыянальнай клясыкай (раман «Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя, аповесьці «Лявон Бушмар» К. Чорнага, «Ні госьць ні гаспадар» Л. Калюгі, паэма «Кругі» У. Дубоўкі і інш.).
Ня меншую цікавасьць і значнасьць уяўляюць зьмешчаныя ў выданьні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытаньні і шукаліся спосабы разьвязаньня разнастайных праблемаў (мастацкія канцэпцыі, герой, тэма, форма і інш.), зьвязаных з вызначэньнем напрамкаў разьвіцьця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваньнем беларускай літаратурнай мовы.
Remove ads
Літаратурная крытыка, рэцэнзіі
- Глыбоцкі, Тодар. З літаратурнага блёк-ноту. Літаратурныя сэктанты. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 4 сьнежня. — № 275 (2167). — С. 3.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads