Антон Прушынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Станіслаў Прушынскі (1826—1895[2]) — менскі фатограф. Адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі. Аўтар вядомага фатаздымка Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Арыгінал здымку Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча захоўваецца ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі.

Remove ads
Біяграфія
9 лютага 1852 году Прушынскі выканаў ролю «Караля Лятальскага» падчас прэм’еры спэктаклю «Сялянкі» ў Менску.
У 1863 годзе арыштаваны за ўдзел у паўстаньні. Высланы ў Томск. Яго жонка Палагея з Кулакоў разам зь дзецьмі адправілася за мужам у выгнаньне[3]. Пасьля вяртаньня з высылкі зьехаў у Польшчу.
Пра Прушынскага згадваў часопіс «Фотографической иллюстрации» № 8—9 за 1863 год: «Дзьве адзіныя ў горадзе фатаграфіі, першая Прушынскага, даволі недасьведчанага фатографа, які карыстаецца падтрымкай польскага насельніцтва і ў цяперашні час арыштаваны за ўдзел у мецяжы, — другая Якава Аляксандравіча Брафмана, выдатнага фатографа, што заслугоўвае па майстэрстве сваім заняць найганаровейшае месца ў коле нашых расейскіх фатографаў»[4].
Remove ads
Сям’я
- Казімер Прушынскі (1875—1945) — сын Антона, польскі фатограф
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads