Антон Пуціла

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Антон Пуціла
Remove ads

Анто́н Канстанці́навіч Пуці́ла (нарадзіўся 23 чэрвеня 1987 году, Ворша, БССР) — беларускі футбаліст. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Гуляў на пазыцыі паўабаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец аршанскай ДЮСШ і РДВАР-«Дынама» (Менск). Прафэсійную кар’еру пачаў у менскім «Дынама» ў 2004 годзе, дзе выступаў за дубль і дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі. У 2005 годзе цягам сэзону ўвайшоў у асноўны склад каманды.

У лістападзе 2007 году Пуціла тры тыдні знаходзіўся на праглядзе ў «Гамбургу», дзе трэніраваўся й удзельнічаў у спарынгах з аматарскай і другой камандай клюбу, а з асновай правёў некалькі трэніровак. У выніку было вырашана, што Антон будзе выступаць за нямецкі клюб на правах арэнды да канца 2008 году з правам выкупу[1]. Дэбют за «Гамбург» у Бундэсьлізе адбыўся 10 студзеня 2008 году ў хатнім матчы супраць «Бохуму», дзе Антон выйшаў на замену на 81 хвіліне. За год у чэмпіянаце Нямеччыны ён выходзіў на поле ўсяго 3 разы. Да заканчэньня тэрміну арэнды ў «Гамбургу», дзе на Пуціла больш не разьлічвалі, у лістападзе ён пабываў на праглядзе ў маскоўскім «Лякаматыве», але да канкрэтных прапановаў справа не дайшла[2]. У міжсэзоньні Антон вярнуўся назад у «Дынама», якому належаў паводле кантракту яшчэ на працягу двух гадоў.

У жніўні 2010 году Пуціла перайшоў у «Фрайбург»[3], у дэбютным сэзоне за які ў чэмпіянаце правёў 25 матчаў і вызначыўся дзьвюмя галявымі перадачамі. У лютым 2013 году кантракт быў скасаваны па дамоўленасьці бакоў[4].

У лютым 2013 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Волга» да канца сэзону 2012—2013 гадоў[5]. Па выніках сэзону 2013—2014 году «Волга» вылецела з расейскай Прэм’ер-лігі, што дазволіла Пуцілу скасаваць кантракт паводле адпаведнага пункту ў ім[6]. Пасьля гэтага Антон зьехаў у Менск, дзе падтрымліваў форму разам з клюбам «Менск», пры гэтым чакаючы прапановаў ад іншых клюбаў.

1 верасьня 2014 году як вольны агент перайшоў у склад расейскага клюбу «Тарпэда», дамова была разьлічана да 31 траўня 2016 году[7][8]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт на два гады з турэцкім клюбам «Газыянтэпспор»[9]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Анкарагюджу»[10]. У студзені 2019 году перайшоў у турэцкі клюб «Алтай»[11].

У студзені 2021 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[12]. Зь цягам часу замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[13]. У лютым 2024 годзе аб’явіў аб сканчэньні гульнявой кар’еры[14].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 4 лютага 2008 году ў турніры нацыянальных зборных на Мальце ў матчы супраць зборнай Армэніі (1:2).

Дасягненьні

«Дынама» Менск

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads