Антон Шабуня
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анто́н Апаліна́равіч Шабу́ня (1876 — 3 лютага 1920) — беларускі палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ, падпольная мянушка Фама).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. У 1905—1907 гадох працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Менску. Дэлегат 2-га зьезду БСГ (студзень 1906 году) у Менску. Ягоная кватэра па вуліцы Праабражэнскай (цяпер вул. Інтэрнацыянальная) і фальварак у Ігуменскім павеце (каля Пухавіч) былі кансьпіратыўнымі. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У студзені 1906 годзе менская жандармэрыя завяла справу па абвінавачаньні Шабуні ў распаўсюджваньні «супрацьурадавых выданьняў» (спыненая ў 1909 годзе за недастатковасьцю ўлік)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads