Пухавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пу́хавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рэках Сьвіслачы і Цітаўцы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1825 чалавек. Знаходзяцца за 9 км ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Менск — Бабруйск.
Пухавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Пухавічы ўпамінаюцца ў XVI ст. як вёска, прыватнае ўладаньне.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пухавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ігуменскага павету[2] Менскай губэрні. 3 канца XVIII ст. мястэчкам валодалі Сулістроўскія, пазьней — Фрыбесы, Эсткі, Вальковічы. У 1863 годзе ў Пухавічах адкрылася расейская земская народная вучэльня, у 1874 годзе тут збудавалі Багародзіцкую царкву. На 1886 год у мястэчку было 73 двары, дзеялі царква і 3 сынагогі, працавалі народная вучэльня, 2 піваварні і 26 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (418 двароў) і маёнтак. У жніўні 1905 году адбылося выступленьне насельніцтва.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пухавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пухавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пухавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1924 году сталі цэнтрам раёну (існаваў да 1925 году[4]). 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 889 двароў, на 2001 год — 882. У 2000-я гады Пухавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Рынак, каля 1910 г.
- Рынак, да 1918 г.
- Вуліца, 1918 г.
- Мужыкі з-пад Пухавічаў
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Пухавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Кастрычніцкая вуліца | Турынскі гасьцінец |
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
- Царква Раства Багародзіцы (1874)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads