Антопальскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антопальскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1940—1959 гадах. Плошча 900 км², 85 населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Антопаль.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утварыўся 15 студзеня 1940 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году падзяляўся на 13 сельсаветаў: Акцябарскі, Аніскавіцкі, Асіпавіцкі, Галоўчыцкі, Гарадзецкі, Дзераноўскі, Дзеткавіцкі, Дзямідаўшчынскі, Заніўскі, Іласкі, Каменскі, Першамайскі, Худлінскі. У ліпені 1954 году скасаваныя Асіпавіцкі, Дзераноўскі, Дзямідаўшчынскі, Заніўскі, Іласкі, Каменскі і Худлінскі; пазьней утварыліся Грушаўскі і Імянінскі сельсаветы. У сакавіку 1959 году скасаваны Акцябрскі сельсавет. 8 жніўня 1959 году раён скасаваны. Антопаль і 4 сельсаветы (Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі) перайшлі ў склад Дарагічынскага раёну, Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы — ў Кобрынскі раён[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads