Антуан Лявуазье

францускі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia

Антуан Лявуазье
Remove ads

Антуан-Ляран дэ Лявуазье (па-француску: Antoine-Laurent de Lavoisier) — францускі навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі. Чалец Францускай акадэміі навук (ад 1768 году).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Экспэрымэнтальна даказаў, што паветра ёсьць ня проста цела, як лічылася ў той час, а сумесь розных па ўласьцівасьцях газаў. Прапанаваў назву «кісларод» і растлумачыў ягоную ролю ў працэсах абпалу, гарэньня, дыханьня. Прывёў вызначэньне хімічнага элемэнту, усталяваў хімічны склад вады, аксідаў азоту, шматлікіх мінэралаў. Даказаў закон захаваньня масы рэчыва. Склаў першую табліцу простых рэчываў. Антуан, акрамя таго, зьяўляецца адным з заснавальнікаў тэрмахіміі. У 1789 годзе Лявуазье апублікаваў падручнік «Элемэнтарны курс хіміі», цалкам заснаваны на кіслароднай тэорыі гарэньня і новай намэнклятуры, які стаў першым падручнікам новай хіміі.

Лявуазье быў катаваны праз атрубаньне галавы на гільятыне ў пэрыяд францускай рэвалюцыі па абвінавачваньні ва ўдзеле «ў змове з ворагамі Францыі супраць францускага народу, які меў мэтай выкрасьці ў нацыі велізарныя сумы, неабходныя для вайны з дэспатамі». У 1796 годзе Лявуазье быў пасьмяротна рэабілітаваны.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads