Антэна

прылада, якая пераўтварае электрычную энэргію ў радыёхвалі і наадварот From Wikipedia, the free encyclopedia

Антэна
Remove ads

Антэ́на (па-лацінску: antenna — мачта) — прыстасаваньне для перадачы або ўлоўліваньня радыёхваляў. Перадавальная антэна пераўтварае электрычны ток радыёчастаснага дыяпазону ў электрамагнітныя хвалі адпаведнай частасьці. Адпаведна, прымальная антэна пераўтварае электрамагнітныя хвалі ў ток адпаведнай формы. Прымальная антэна разыходзіцца ад перадавальнай толькі сваім стасаваньнем. Гэта важны кампанэнт любой сыстэмы радыёсувязі. У XX стагодзьдзі найбольш распаўсюджанымі былі антэны для радыё- і тэлевізійных прымачоў, а ў XXI стагодзьдзі антэны часьцей асацыююцца з аўтамабільнымі радыёпрымачамі, бесправаднымі кампутарнымі сеткамі або прыманьнем тэлевізійных сыгналаў са спадарожнікаў.

Thumb
Антэна.

Канструкцыя і памеры антэнаў надзвычай разнастайныя і залежаць ад працоўнай даўжыні хвалі і прызначэньня антэны. Шырокае ўжываньне атрымалі антэны, выкананыя ў выглядзе адрэзку правадоў, сыстэмы праваднікоў, мэталічнага рупара, мэталічных і дыэлектрычных хваляводаў, хваляводаў з мэталічнымі сьценкамі з сыстэмай прарэзаных шчылінаў, а таксама шматлікія іншыя тыпы. Дзеля паляпшэньня кіраваных уласьцівасьцяў першасны выпраменьвальнік можа забясьпечвацца адбівальнымі элемэнтамі (рэфлектарамі), а таксама лінзамі. Выпраменьвальная частка антэнаў, зазвычай, вырабляецца з праводных электрычны ток матэрыялаў, але могуць ужывацца ізаляцыйныя матэрыялы (дыэлектрыкі), а таксама паўправаднікі і мэтаматэрыялы.

Першыя антэны былі пабудаваныя ў 1886 годзе нямецкім фізыкам Гайнрыхам Гэрцам у ягоных піянэрскіх экспэрымэнтах, каб даказаць існаваньне электрамагнітных хваляў, прадказаных электрамагнітнай тэорыяй Джэймза Клапка Максўэла 1867 году. Гэрц разьмясьціў дыпольныя антэны ў фокусе парабалічных адбівальнікаў як дзеля перадачы, гэтак і дзеля прыманьня. Пачынаючы з 1895 году, Гульельма Марконі пачаў распрацоўку антэнаў, стасаваных дзеля бяздротавай тэлеграфіі на вялікія адлегласьці, і адкрыў завод у ангельскім Чэлмзфардзе, каб пачаць вытворчасьць свайго вынаходніцтва ў 1898 годзе.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads