Анхэль Фэрнандэс Пэрэс
гішпанскі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́нхэль Фэрна́ндэс Пэ́рэс (па-гішпанску: Ángel Fernández Pérez; нар. 16 верасьня 1988 году) — гішпанскі гандбаліст клюбу «Тарэлявэга» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі левага скрайняга гульца.
Remove ads
Кар’ера
Анхэль Фэрнандэс пачаў гуляць у гандбол у сваім родным горадзе Эль-Астыльера. У 2006 годзе перайшоў да складу экс-пераможцы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ «Тэка Кантабрыя». Праз два гады далучыўся да клюба трэцяга дывізіёну «Тарэлявэга», зь якім гулец прасунуўся ў другі дывізіён у першы год і заставаўся там да 2013 году. З гэтага часу ён выступаў за клюб «Натургаўс Ля-Рыёха», які спаборнічаў у Лізе Асабаль.
Поруч з клюбам Фэрнандэс часта займаў другое месца ў гішпанскім чэмпіянаце ды дасягаў фіналаў кубка, але спаборнічаць з «Барсэлёнай» было цяжка. Гулец тройчы запар абіраўся ў каманду ўсіх зорак лігі[2]. У 2018 годзе пераехаў у Польшчу, дзе выступаў за клюб «Вівэ», якім кіраваў гішпанскі трэнэр Талант Дуйшабаеў. Сэзон 2021—2022 гадоў гандбаліст абараняў колеры «Барсэлёны»[3]. З гэтым клюбам, між іншым, гулец стаў чэмпіёнам Гішпаніі і Лігі чэмпіёнаў ЭГФ. У 2022 годзе далучыўся да францускага «Ліможу»[4]. У 2024 годзе вярнуўся на радзіму, узгадніўшы дамову з «Тарэлявэгай»[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads