Апалачы (горы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апала́чы (па-ангельску: Appalachian Mountains) — горная сыстэма на ўсходзе Паўночнай Амэрыкі, у ЗША і Канадзе. Даўжыня 2600 км. Паўночныя Апалачы (на поўнач ад рэкаў Мохак і Гадсан) — узгорыстае пласкагор'е з асобнымі масівамі вышынёй да 1916 м (гара Вашынгтон), маюць сьляды старажытнага зьледзяненьня. Паўднёвыя Апалачы ў восевай зоне складаюцца з паралельных хрыбтоў і масіваў, разьмежаваных шырокімі далінамі; да восевай зоны прылягаюць з усходу плято Підмант, з захаду — Апалацкае плято. Вышыня да 2037 м (гара Мітчэл). Сталае месца заляганьня каменнага вугля, нафты і газу, жалезных руд, тытану. Шырокалісьцевыя, іглічныя і зьмешаныя лясы.
Remove ads
Гл. так сама
Вонкавыя спасылкі
Апалачы (горы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads