Тытан

хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia

Тытан
Remove ads

Тытан (па-лацінску: Titanium) Ti — хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 22. Атамная маса 47,867[2]. Срабрыста-белы мэтал, падобны з выгляду на сталь. Упершыню адкрыты ў 1795 годзе Марцінам Г. Клапротам[3]. Клапрот высьветліў, што мінэрал руціл зьяўляецца прыродным вокіслам мэтала[4], які ён назваў у гонар тытанаў.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Прыродныя крыніцы

Адно з самых распаўсюджаных у зямной кары рэчываў — 10-е месца сярод іншых элемэнтаў (0,57% паводле масы). Адносіцца да рассеяных элемэнтаў і не ўтварае буйных радовішчаў[5]. Радовішчы ў Аўстраліі, Канадзе, Нарвэгіі, ЗША, Расеі, Індыі, Бразыліі, Украіне. Асноўныя прыродныя злучэньні — TiO2 (руціл, брукіт; анатаз); FeTiO3 (ільмяніт); FeTiO3×nFe3O4 (тытанамагнетыт)[6], CaTiO3 (пераўскіт)[5]. Таксама сустракаецца ў мэтэарытах[7].

Remove ads

Прымяненьне

Авія-, ракета-, суднабудаўніцтва. Выраб тытанавых бялілаў — найлепшай белай фарбы. Некаторыя сплавы ўжываюцца ў хірургіі для пратэзаваньня суставаў. Сплавам на аснове TiNi уласьцівы эфэкт памяці, вырабы зь іх могуць пасьля дэфармацыі аднаўляць зыходную форму пры нагрэве. Нітрыд тытана ўяўляе сабой хімічна вельмі інэртны агнеўпорны матэрыял, які выкарыстоўваецца для вырабу цігляў, сопел для распыленьня мэталаў, устойлівых да карозіі пакрыцьцяў і да т. п.[8]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads