Апанас Ярушэвіч
беларускі навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апана́с Вінцэ́нтавіч Ярушэ́віч (1867—1918/1924) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, пэдагог. Адзін з прадстаўнікоў школы заходнерусізму.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і псальмяра Літоўскай праваслаўнай япархіі Вінцэнта Ярушэвіча, жыхара Віленскай губэрніі. Навучаўся ў Віленскай духоўнай вучэльні (1877—1881), Літоўскай духоўнай сэмінарыі (1881—1888), якую скончыў з адзнакай і быў накіраваны ў Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію. Скончыўшы яе ў 1893 року, пачаў пэдагагічную кар’еру ў Віленскай духоўнай вучэльні, Смаленскай духоўнай сэмінарыі. У 1899 зноў накіраваны ў Вільню, а ў верасьні 1907 року стаў дырэктарам першай у Беларусі Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі (1896). Пасьля ейнай эвакуацыі ў 1915 року жыў і працаваў у Смаленску. Памёр між 1918 і 1924 рокамі.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
У Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі быў вучнем Міхаіла Каяловіча і Платона Жуковіча. Пад іхнім уплывам студэнтам пачаў навуковую працу, прысьвечаную асобе князя Канстанціна Астроскага. Гэтая праца была надрукаваная ў Смаленску ў 1897 року пад назваю «Ревнитель православия, князь Константин Иванович Острожский (1461—1530) и православная Литовская Русь в его время». Дасьледаваньне выклікала неадназначную рэакцыю навуковых дзеячоў таго часу, у прыватнасьці яе даволі сур’ёзна крытыкаваў Мацьвей Любаўскі[2].
Пазьней пісаў пераважна папулярныя гістарычныя артыкулы, а ў 1914 року выдаў нарыс, прысьвечаны гісторыі Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі.
Цікавіўся мясцовымі археалягічнымі помнікамі, вывучэньнем беларускай мовы. У 1907—1918 уклаў вялікі беларускі слоўнік, у якім налічвалася 9505 беларускіх словаў і 12 000 маскальскіх адпаведнікаў[3].
Remove ads
Працы
- Ярушевич А. В. Молодечно и его учебные заведения: к пятидесятилетию Молодечненской учительской семинарии 1864―1914 гг. — Вильна: Русский почин, 1914.
- Ярушевич А. Ревнитель православія, князь Константинъ Ивановичъ острожскій (1461—1530) и православная литовская Русь въ его время. — Смоленск: Типолит. инж.-мех. С. Гуревичъ. 1896. — 268 с.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads