Мацьвей Любаўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацьвей Кузьміч Любаўскі (13 жніўня 1860, вёска Вялікія Мажары Разанскай губэрні — 22 лістапада 1936) — расейскі гісторык. Акадэмік АН СССР (1929), доктар гістарычных навук (1901), прафэсар (1901).
Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (1882). У 1911—1917 рэктар Маскоўскага ўнівэрсытэту.
Аўтар працаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стст., каштоўных фактычным матэрыялам: «Абласны падзел і мясцовае кіраваньне Літоўска-Рускай дзяржавы да часу выданьня першага Літоўскага статуту» (1892), «Літоўска-рускі сойм» (1900), «Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна» (1910). Многія высновы і назіраньні ў працах, прысьвечаных Вялікаму Княству Літоўскаму, увайшлі ў асноўны фонд расейскай літуаністыкі і ня страцілі сваёй навуковай каштоўнасьці. Аналягічна іншым тагачасным расейскім гісторыкам, у навуковых поглядах кіраваўся галоўным чынам пазытывісцкім падыходам, увёў у гістарыяграфію гісторыі ВКЛ вялізны аб’ём факталягічнага матэрыялу, у асноўным дзякуючы выкарыстаньню Літоўскае Мэтрыкі.
Таксама вывучаў гістарычную геаграфію, а пасьля кастрычніцкага перавароту стаў арганізатарам архіўнай справы і вышэйшай архіўнай адукацыі. Стварыў уласную навуковую школу гісторыкаў. Ягоныя вучні — У. Пічэта, С. Бахрушын, М. Беражкоў і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads