Апошнія сьведкі
кніга Сьвятланы Алексіевіч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Апошнія сьведкі» — мастацка-дакумэнтальная кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Кніга ўпершыню выдадзеная ў 1985 року з падзагалоўкам «Кніга недзіцячых расказаў»[1] (а ў пазьнейшых выданьнях — з падзагалоўкам «Сола для дзіцячага голасу»)[3], складзеная з успамінаў людзей, што перажылі Вялікую Айчынную вайну дзецьмі (у працяг тэмы, распачатай кнігай «У вайны не жаночае аблічча»). Складае другую частку мастацка-дакумэнтальнага цыклю «Галасы Ўтопіі».
Remove ads
30 чэрвеня 2009 г. на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа (Віцебск) адбылася прэм’ера беларускамоўнага спэктакля «Апошнія сьведкі» рэжысэра Ўладзімера Савіцкага (нар. 9 сакавіка 1960; Баранавічы, Берасьцейская вобласьць)[4].
Паводле кнігі быў зьняты дакумэнтальны фільм «Дзеці вайны. Апошнія сьведкі», рэжысэр Аляксей Кітайцаў, сцэнар Людмілы Раманенкі. У фільме бярэ ўдзел Сьвятлана Алексіевіч. Студыя «МБ Групп», Масква, 2009, 45 хв.[5] Фільм атрымаў спэцыяльны прыз Адкрытага конкурсу дакумэнтальнага кіно «Чалавек і вайна» (Екацярынбург, 2011)[6].
Кампазытар Уладзімер Магдаліц напісаў сымфонію-рэквіем «Апошнія сьведкі» — кампазыцыю для чытача, баса, фартэпіяно, аргану, зьмешанага і дзіцячага хораў і сымфанічнага аркестру[7][8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads