Цынкавыя хлопчыкі

Твор беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Цы́нкавыя хло́пчыкі» — дакумэнтальная аповесьць беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, прысьвечаная вайне ў Аўганістане. Некалькі матуляў загінулых на вайне савецкіх жаўнераў падалі на аўтарку ў суд за паклёп на іх сыноў, абвінаваціўшы яе ў скажэньні іх расповяду пра сваіх сыноў. У лютым 1993 г. менская газэта «Сьцяг юнацтва» выдала супольны ліст з заступніцтвам за дапушчаныя пісьменьніцай мастацкія абагульненьні, які падпісалі Мікола Аўрамчык, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Аляксандар Дракахруст, Навум Кісьлік і Валянцін Тарас. 18 траўня 1993 г. газэта «Савецкая Беларусь» выдала артыкул «Цынкавыя сэрцы» генэрала Мікалая Чаргінца, які ў 1984—1987 гадах служыў савецкім дараднікам у Аўганістане і меў няўхвальнае меркаваньне аб аповесьці[3].

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Сюжэт

У кнізе ў жанры дакумэнтальна-мастацкай прозы сабраныя ўспаміны сябровак, матак і жанок савецкіх жаўнераў — загінулых маладых хлопцаў, якія прынялі ўдзел у спэцапэрацыі СССР у Аўганістане. Аўтар не называе імёнаў сваіх суразмоўцаў — адны прасілі пра тайну споведзі, іншых яна спрабуе абараніць ад жорсткіх папрокаў.

У кнізе раскрываюцца праўдзівыя рэальныя жыцьцёвыя сюжэты пра аўганскую вайну 1979—1989 ва ўспамінах тых, чыё жыцьцё гэта вайна падзяліла на «да» і «пасьля». С. Алексіевіч асьвятляе гісторыю апошніх гадоў савецкай улады, канчаткова падарванай гэтай вайной. Яна апісвае бясконцае гора маці «цынкавых хлопчыкаў», іхняе жаданьня ведаць праўду пра тое, як і за што ваявалі і гінулі ў Аўганістане іхнія сыны.

Remove ads

Экранізацыі і пастановы

Паводле матываў кнігі рэжысэр Сяргей Лук’янчыкаў на студыі «Беларусьфільм» стварыў Аўганскую нізку з двух дакумэнтальных кінафільмаў:

  1. «Сорам» (1991)
  2. «Я з падпарадкаваньня выйшаў» (1992)[4]

Спэктаклі

  • «Цынкавыя хлопчыкі» — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. Рэжысэр Валер Раеўскі[5].
  • «Калі пражыву лета» — Санкт-Пецярбурскі акадэмічны Адкрыты тэатар. Рэжысэр Генадзь Трасьцянецкі[5].
  • «Цынкавыя хлопчыкі» — Чарнігаўскі моладзевы тэатар, 1990[6].
  • «Des cercueils de Zinc. Un Essai d’effraction» — Бастыльскі тэатар(fr), Парыж. Рэжысэр Дыд’ё-Жорж Габілі(fr)[7].
  • «Mort à la guerre en temps de paix» — Château Rouge і інш., рэжысэры Патрык Лё Моф, Ляран Вэрсалета, 1993[8].
  • «Les cercueils de zinc» — Тэатар Камуны(fr), Обэрвілье, рэжысэр Жак Нішэ(fr), 2003[9].
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads