У вайны не жаночае аблічча
кніга Сьвятланы Алексіевіч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«У вайны́ не жано́чае аблі́чча» (па-расейску: У войны не женское лицо) — дакумэнтальна-нарысавая кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. У гэтай кнізе сабраныя аповяды жанчын, якія бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Назва кнігі — першыя радкі з раману беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Вайна пад дахамі» (1960)[2]. Зьяўляецца першай часткай мастацка-дакумэнтальнае нізкі «Галасы ўтопіі».
Remove ads
Публікацыя
Кніга напісаная ў 1983 годзе, упершыню апублікаваная ў часопісе «Октябрь» (бел. «Кастрычнік») на пачатку 1984 року, яшчэ колькі разьдзелаў выйшлі ў тым жа годзе ў часопісе «Нёман». Частка ўспамінаў была выкрэсьленая цэнзарамі (якія вінавацілі аўтарку ў пацыфізме, натуралізьме і разьвянчаньні гераічнага аблічча савецкай жанчыны) ці самой Сьвятланай Алексіевіч[3][4]; у пазьнейшых выданьнях шмат якія з гэтых выразак узноўленыя[4]. У 1985 годзе адразу ў некалькіх выдавецтвах выйшла асобная кніга, у першым менскім выданьні яна атрымала назву «У войны — не женское лицо…»[5]. Агульны наклад да канца 1980-х дасягнуў 2 млн асобнікаў[6]. Перакладзеная на мноства моваў сьвету.
Remove ads
Прэміі
За кнігу «У вайны не жаночае аблічча» аўтарка ўганараваная шэрагам прэміяў:
- Літаратурная прэмія імя Мікалая Астроўскага Саюзу пісьменьнікаў СССР (1984)[7]
- Прэмія часопісу «Октябрь» (1984)[7]
- Літаратурная прэмія імя Канстанціна Федзіна Саюзу пісьменьнікаў СССР (1985)[7]
- Прэмія Ленінскага камсамолу (1986)[7]
- Прэмія Цэнтральнаэўрапейскай літаратурнай прэміі Ангелус (2011)[8]
- Прэмія імя Рышарда Капусьцінскага (2011)[9]
- Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2015)[10]
Remove ads
У культуры
Фільмы
Выданьню кнігі папярэднічала стварэньне сэрыі сямі дакумэнтальных тэлефільмаў пад агульнай назвай «У вайны не жаночае аблічча», сфільмаваных паводле сцэнару Сьвятланы Алексіевіч рэжысэрам Віктарам Дашуком у 1981—1984 роках на студыі «Летапіс» «Беларусьфільму». В. Н. Дашук за нізкі дакумэнтальных фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У вайны не жаночае аблічча» атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1985 року. Цыкль таксама адзначаны «Срэбным галубом» на міжнародным кінафэстывалі ў Ляйпцыгу[11].
Пастановы
Паводле матываў кнігі было пастаўлена мноства спэктакляў, у тым ліку — па напісанай Сьвятланай Алексіевіч п’есе[12]:
- «У вайны не жаночае аблічча» — Омскі дзяржаўны акадэмічны тэатар драмы, 1985. Рэжысэр Генадзь Трасьцянецкі[13]. У 1985 року спэктакль атрымаў Дзяржаўную прэмію РСФСР імя Станіслаўскага. У 1988 року выйшла тэлевэрсія спэктаклю[14].
- «У вайны не жаночае аблічча» — Тэатар на Таганцы, 1985. Рэжысэр Анатоль Эфрас[13], кампазытар Булат Акуджава, сцэнограф Зьміцер Крымаў. У 1988 року выйшла тэлевэрсія[14]
- «У вайны не жаночае аблічча» — Валгаградзкі моладзевы тэатар, 2008. Рэжысэр Аляксей Сяроў[15].
- «Выпадковы вальс» (п’еса Аляксандра Рэмеза), рэжысэр Яўген Радкевіч, Маскоўскі дзяржаўны тэатар эстрады[16].
- «У вайне няма нічога жаночага» — Тэатар імя Стэфана Ярача ў Ольштыне, 2010, рэжысэр Кшыштаф Папёлек[17]
- «Сяброўкі» — Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны моладзевы тэатар на Фантанцы, 2012, рэжысэрка Марына Одзіна[18].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads